Усяго патроху1313

Як стаць зоркай тэлеэкрану

Дык вы глядзіце тэлевізар? Тады, калі ласка, сустрэча для вас: Наталля Дзейка, удзельніца і фіналістка шоу на АНТ «Пасаг для нявесты». Адметнасць гэтай удзельніцы была ў тым, што разам са сваім жаніхом, Сяргеем Варывоцкім, яны адзіныя гаварылі на шоу па‑беларуску.

Дык вы глядзіце тэлевізар? Тады, калі ласка, сустрэча для вас: Наталля Дзейка, удзельніца і фіналістка шоу на АНТ «Пасаг для нявесты». Адметнасць гэтай удзельніцы была ў тым, што разам са сваім жаніхом, Сяргеем Варывоцкім, яны адзіныя гаварылі на шоу па‑беларуску.

Наталля прайшла кастынг з 2500 ахвотных і дайшла да фіналу, заняўшы па выніках глядацкага галасавання 2‑е месца. Пра тое, чаму беларуская мова ад пачатку была гарантыяй поспеху, пра сакрэты тэлевізійнага працэсу і натуральнасць вынікаў галасавання яна сёння расказвае чытачам «НН».

Наталка Бабіна: Наталля, для знаёмства раскажыце спачатку трошкі пра сябе.

Наталля Дзейка: Родам я са Слоніму, майго любімага гораду, даўно жыву ў Мінску. Зацікаўленне маё — гэта беларускія народныя строі. Я швачка‑вышывальшчыца, умею ткаць — мяне навучыла мая бабуля, умею прасці, рабіць паясы. Я — сяброўка Студэнцкага Этнаграфічнага Таварыства. Мая мара — зрабіць традыцыйнае адзенне сучасным, паўсядзённым, і пакуль я рыхтуюся да таго, каб займацца гэтым больш прафесійна.

НБ: А як Вы трапілі на шоу «Пасаг для нявесты»?

НД: Мой жаніх паслаў туды маю анкету. Для гэтай праграмы патрэбна было, каб пара была рэальнай і планавала хутка пажаніцца. Да слова, некаторыя дзяўчаты‑ўдзельніцы ўжо сыгралі свае вяселлі… Дык вось, мая анкета адзіная была па‑беларуску. На кастынгу, калі я стала размаўляць з журы, мяне разы са тры запыталі: а вы будзеце размаўляць на роднай мове? А ваш жаніх таксама? І з нейкіх поглядаў сяброў журы я зразумела, што, мусіць, траплю ў лік удзельніц…

НБ: І як развіваліся падзеі далей?

НД: Я сапраўды трапіла ў лік удзельніц разам яшчэ з пяццю дзяўчатамі. Потым быў забег пяцідзесяці нявест па набярэжнай Свіслачы, пераможца якога стала сёмай ўдзельніцай, — і пачаліся конкурсы, у якіх трэба было перамагаць. Мы танцавалі, здымаліся ў кіно, нашы жаніхі адказвалі на пытанні пра нас, а потым быў забег у гіпермаркеце… Усё было ў запісе — бо, як я зразумела, без запісу гэта было б папросту немагчыма зняць.

НБ: Якое ў Вас уражанне засталося ад тэлебачання, ад тэлевізійных людзей?

НД: Было цікава. Не скажу, што там усе цікавыя, ёсць людзі зусім нецікавыя, але назіраць за працэсам здымак і ўдзельнічаць у іх было захапляльна. Тэлебачанне — гэта вар’яцкая прафесія. Там трэба мець стальныя нервы і быць страшным аматарам сваёй прафесіі. Вядоўцы, Хрусталёў і Агурбаш, умелі трымаць годнасць і, калі трэба было, выратоўвалі сітуацыю. Дарэчы, Хрусталёў і быў аўтарам гэтага шоу… Калі ішоў запіс, гэта былі «дзікія» гадзіны… То тое аказвалася не так, то гэта… Не, працаваць на тэлебачанні могуць толькі вельмі захопленыя людзі…

НБ: Наталля, у конкурсе танцаў Вы танцавалі сярэднявечны танец, а іншая ўдзельніца — стрыптыз з шастом. Вам нехта прапаноўваў, што менавіта рабіць, раіў нешта?

НД: Нам прадыктавалі, якія ёсць варыянты, і дзяўчаты выбіралі, што ім бліжэй. Мне здаецца, што мне мой танец вельмі пасаваў… Як і вобраз Тоні Кісліцынай мне пасаваў.

НБ: А Вас не бянтэжыла тое, што Вы ўдзельнічаеце ў спаборніцтвах, ды яшчэ разам з іншымі дзяўчатамі? У валасы адна адной ніколі не ўчапляліся?

НД: Так, жорсткім выпрабаваннем было тое, што дзяўчаты павінны былі самі «адбракоўваць» удзельніц. Але гэта і было якраз тое, чаго хацелі аўтары і арганізатары шоу, тыя эмоцыі і той канфлікт, якія павінны былі прыцягнуць гледачоў… Было, што дзяўчаты сварыліся, калі журы давала некаму высокі бал, а нам падавалася, што гэта не зусім справядліва… Напрыклад, у кінаконкурсе Ірыне — вельмі цікавай дзяўчыне, лідэру па натуры — далі высокі бал за ролю Надзі ў рэмэйку «З лёгкім парам», у той час як яе роля не была яркай. Іншыя дзяўчаты былі пакрыўджаныя, бо іх ролі былі цяжэйшымі. І вось тут быў такі момант, калі адбыліся нейкія сваркі… Гэта ў тэлепаказ не трапіла… Наступным днём быў конкурс жаніхоў, і вось па выніках гэтага конкурсу кандыдатамі на вылет аказаліся я і Ірына… Калі мы з ёй стаялі побач, і дзяўчаты пазіралі на яе неўхвальна, а яна на іх, то… Вось тут і быў той шквал эмоцый, якога так прагнулі аўтары… А ўвогуле, я чамусьці была ўпэўнена, што я «вылечу» ў першую чаргу. Я думала, што дзяўчаты будуць так меркаваць: ну, што гэта за істота, размаўляе па‑беларуску? І вось, калі ў мой адрас было сказана столькі добрых словаў і я дайшла да фіналу — я была прыемна ўражана.

НБ: А Вы і ў жыцці размаўляеце па‑беларуску, ці гэта быў такі піяр‑ход на шоу?

НД: Я не размаўляю па‑беларуску ў крамах, таму што не хачу любавацца на здзіўленыя твары прадавачак, я не размаўляю па‑беларуску з дактарамі, бо, баюся, яны мяне не зразумеюць, я не размаўляю па‑беларуску са старымі сябрамі, з якімі ад пачатку кантактавалі па‑расійску. Але ў мяне ёсць кола — найперш гэта сям’я, мой жаніх і шмат сяброў — з якімі мы гаворым па‑беларуску. Мой жаніх — доктар, цяпер ён працуе яшчэ і выкладчыкам і выкладае па‑беларуску.

НБ: Пераможцу шоу «Пасаг для нявесты» вызначалі гледачы галасаваннем. Як Вам падаецца, гэтае галасавнне было сапраўдным, справядлівым? Людзі сапраўды так прагаласавалі, ці гэта быў таксама элемент шоу, і там усё было перадвызначана?

НД: Я тут нічога не магу сказаць, бо я гэтага не ведаю. Я думаю, што гэта зусім натуральна, зусім нармальна, алімпійскаму чэмпіёну «падарыць» такую нявесту з пасагам.

НБ: Якому алімпійскаму чэмпіёну?

НД: Жаніх Леры, якая перамагла — алімпійскі чэмпіён, Аляксандр Багдановіч, які разам з братам атрымаў залаты медаль у веславанні… Чалавек такі падарунак зрабіў свайму народу (можа, і не апошні), і АНТ таксама зрабіў яму падарунак — пасаг для нявесты. Гэта зусім нармальна.

НБ: А Вы атрымалі нейкі ганарар за удзел?

НД: Не, я, як і іншыя удзельніцы, атрымала падарункі за тыя конкурсы, у якіх перамагла. Я перамагла ў конкурсе танцаў і кінаконкурсе і атрымала за гэта музычны цэнтр і кава‑машыну. І вельмі задаволена, бо, канечне, сама гэтых рэчаў я ніколі не стала б набываць (смяецца).

НБ: Ну, і якую выснову Вы зрабілі для сябе пасля досведу ўдзелу ў перадачы?

НД: Цяпер такія думкі ў галаве: можа, падацца на тэлебачанне? Усё ж гэтая праца зацягвае. Ну, і скажу, што ў сваіх вачах, у вачах жаніха, бацькоў я вырасла (смяецца). Гэта было выпрабаванне ў чымсьці, гэта было цяжка, але мне спадабалася. Гэта будзе ўспамінацца: дзікі страх перад выхадам на сцэну, і словы падтрымкі ад незнаёмых людзей, і шампанскае — найлепшы рэдактар, які дапамагаў пераадолець хваляванне.

Каментары13

Цяпер чытаюць

«Месца раней не правяралася». Раён, дзе знайшлі загінулага Максіма Зяньковіча, першапачаткова праігнаравалі

«Месца раней не правяралася». Раён, дзе знайшлі загінулага Максіма Зяньковіча, першапачаткова праігнаравалі

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску амаль гатовы новы васьміпавярховы корпус анкацэнтра

Беларусь пагражае штрафамі кіроўцам, якія не перагналі літоўскія фуры на стаянкі4

Плот з пластыкавых бутэлек у Рэчыцкім раёне стаў хітом тыктоку4

У Віцебску заўважылі мядзведзяня2

«Абрэзаная шкарпэтка за 230 даляраў». У сетцы паднялі на смех навінку ад Apple — чахол-сумку4

У Беларусі можна пажыць ва ўласнай бурбалцы. Дзяўчына паказала незвычайны гатэль сярод лесу2

«Дзіця знікла — не змог застацца дома». Шосты дзень пошукаў Максіма Зяньковіча2

У Гомелі раскрылі забойства дзевяцігадовай дзяўчынкі, здзейсненае ў 1991-м. Яе забіў 11‑гадовы брат11

Нашто блогеркі практыкуюцца ў «славянскім позірку»? Усё пачалося з Меланіі Трамп11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Месца раней не правяралася». Раён, дзе знайшлі загінулага Максіма Зяньковіча, першапачаткова праігнаравалі

«Месца раней не правяралася». Раён, дзе знайшлі загінулага Максіма Зяньковіча, першапачаткова праігнаравалі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць