Грамадства1515

Чаму гістарычныя графіці ў беларускіх гарадах робяць па-руску? Адказваюць мастакі

Апошнім часам усё часцей усплываюць навіны, што чарговае графіці на гістарычную тэму ў яшчэ адным беларускім горадзе напісалі на рускай мове. 

У асноўным малюе такія муралы студыя «Zadelo». Яны рабілі графіці ў Слоніме, Навагрудку, Міры, Зэльве, Гродне.

У Слоніме, пасля скаргаў гараджан і актывістаў, надпіс на графіці давялося мяняць на беларускую мову.

Чаму зноў і зноў мастакі наступаюць на тыя ж граблі? «Наша Ніва» запыталася ў Дзмітрыя Вяселіна, мастака студыі «Zadelo».

«Мы працуем згодна з зацверджаным макетам і толькі пасля яго ўзгаднення ў выканкаме ці ў таго, хто з’яўляецца замоўцам. «Zadelo» у гэтым выпадку — толькі выканаўца. Апошнім часам мы заўважылі, што ўзнікаюць пытанні наконт мовы подпісаў. І цяпер заўсёды просім звярнуць на гэта ўвагу, перш чым сцвярджаць макеты канчаткова», — адказвае на пытанне Дзмітрый Вяселін.

Аднак чаму мастакі адразу не прапаноўваць макет па-беларуску? 

«Асабіста для мяне непрынцыпова, на якой мове будзе графіці. Былі скаргі ў Слоніме і ў Навагрудку — мы перарабілі. Зрабілі графіці і на беларускай, і на рускай мовах. Я сам размаўляю па-руску, але каб усе загаварылі па-беларуску, то з задавальненнем падтрымаў бы гэтую ініцыятыву. Што датычыцца надпісаў, мы наогул іх пісаць не любім і стараемся пазбягаць тэкставай інфармацыі», — удакладняе Дзмітрый.

На адным з фасадаў будынкаў па вуліцы Сацыялістычнай у Ваўкавыску ўжо з'явіўся сюжэтны малюнак «Вялікі князь Вітаўт аглядае Ваўкавыскую харугву»

Каментары15

Цяпер чытаюць

Сяргей Ціханоўскі запусціў свой ютуб-канал з вершамі і казкамі42

Сяргей Ціханоўскі запусціў свой ютуб-канал з вершамі і казкамі

Усе навіны →
Усе навіны

У беларускім лесе знайшлі вельмі рэдкую лісічку1

Як Канье Уэст сабраў беларусаў у музеі Мадрыда2

У «Мінскзяленбудзе» пракаментавалі з'яўленне на мінскім праспекце ліп у вазонах3

Ва Уладзівастоку згарэў склад аднаго з найбуйнейшых расійскіх прадаўцоў электронікі1

У еўракубкавым футбольным матчы гол забіў бязрукі футбаліст. Сам ён інвалідам сябе не лічыць1

Блогер Максометр пераехаў з Латвіі ў Беларусь, купіў дом без туалета і скардзіцца, што нікому тут не патрэбны15

Зяленскі назваў лічбы ўкраінскіх страт на вайне21

У Мінску адбылося ДТЗ з шасцю аўтамабілямі

Палезлі грыбы. Дзе і што знаходзяць?3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сяргей Ціханоўскі запусціў свой ютуб-канал з вершамі і казкамі42

Сяргей Ціханоўскі запусціў свой ютуб-канал з вершамі і казкамі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць