Ежа77

Што пакласці дзіцяці ў ссабойку ў школу? Раіць дыетолаг

Як павінна выглядаць ссабойка школьніка і ці месца ў ёй бутэрбродам, расказвае дыетолаг-эндакрынолаг Вольга Аўчыннікава.

Дыетолаг-эндакрынолаг Вольга Аўчыннікава.

«Вельмі важна, каб ссабойка складалася з прадуктаў, якія падабаюцца дзіцяці, каб прадукты не хутка псаваліся, былі надзейна запакаваны, без рызыкі запэцкаць рукзак і каб яе было зручна есці ва ўмовах школы. Напрыклад, не кожнаму школьніку будзе камфортна дастаць слоічак супу. Не лепшым варыянтам будзе штосьці з выразным пахам (напрыклад, адварныя яйкі)», — кажа доктарка.

Калі дзіця снедае ў школе і будзе абедаць дома, то садавіны (яблыка ці грушы) і жмені арэхаў будзе цалкам дастаткова. Таксама добрым варыянтам будзе невялікая ўпакоўка грэчаскага ёгурту ці тваражок (толькі не глазіраваны сырок).

Калі абед дома не плануецца, то для ссабойкі трэба прадугледзець больш сытны варыянт. Падыдзе карысны бутэрброд: замест белага батона — жытнёвы хлеб (для разнастайнасці можна лаваш), замест кілбасы — запечаныя курыныя грудкі (або індычку, рыбу, сыр) і абавязкова гародніну і зеляніну. Масла часам можна замяняць на авакада. Такі карысны бутэрброд будзе вельмі апетытным і зручным.

Фота abra.by.

Калі дзіця ў школе не снедае, то пакладзіце яму з сабой кашу (напрыклад, аўсяную) з дабаўленнем фруктаў, ягад, сухафруктаў ці арэхаў.

Каментары7

Цяпер чытаюць

Каб не плаціць падатак на сабак, мінчукі пачалі здаваць іх у пункты адлову25

Каб не плаціць падатак на сабак, мінчукі пачалі здаваць іх у пункты адлову

Усе навіны →
Усе навіны

У Аўстрыі прапаў 19‑гадовы беларус, які прыехаў туды ў пошуках працы5

Беларуска распавяла, колькі ёй каштавала вярнуцца ў Беларусь пасля амаль чатырох гадоў жыцця ў Дубаі20

Хвіча Кварацхелія адмовіўся адказваць па-руску пасля фіналу Лігі чэмпіёнаў23

Армія ЗША нанесла ўдары па іранскіх радарах і пунктах кіравання беспілотнікамі ў раёне Гарук у Іране1

Што лепш: цвёрдае мыла ці гель для душу?6

На змену балеткам прыйшоў новы модны абутак

«Ганаруся, калі мне кажуць, што я — наіўны». Віктар Бабарыка выступіў на кніжным кірмашы ў Варшаве30

Канье Уэст сабраў 118 тысяч чалавек на канцэрце ў Стамбуле. Кажа, гэта самы вялікі стадыённы канцэрт у гісторыі9

Вальфовіч заявіў, што Еўропа рыхтуецца да вайны ў 2030 годзе17

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Каб не плаціць падатак на сабак, мінчукі пачалі здаваць іх у пункты адлову25

Каб не плаціць падатак на сабак, мінчукі пачалі здаваць іх у пункты адлову

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць