Свет33

Ураджэнец Крыма пагражаў узарваць мост праз Дняпро ў Кіеве

Мужчыну, які на працягу некалькіх гадзін увечары ў сераду пагражаў узарваць кіеўскі мост Метро, ​​затрымалі сілавікі, піша bbc.com.

А 16-й ён спыніў сваю машыну проста пасярод мосту. Мужчына пагражаў падарваць мост і страляў у паветра. Ён спрабаваў пацэліць у беспілотнік, які да моста накіравалі праваахоўнікі.

З-за інцыдэнту часткова не працавала галіна кіеўскага метро - ад станцыі «Храшчацік» да станцыі «Дарніца», аўтамабільны рух па мосце быў цалкам перакрыты. Гэта прывяло да вялікіх затораў.

Калі да злачынцы пад'ехаў БТР з спецназам, ён падняў рукі ўверх і лёг на асфальт. Падчас затрымання ніхто не пацярпеў.

Выбухоўкі ў мужчыны не выявілі. Ён меў пры сабе толькі карабін.

Начальнік паліцыі Кіева сцвярджае, што злачынца не выстаўляў канкрэтных патрабаванняў. Толькі пагражаў падарваць мост, калі нехта да яго наблізіцца і выказваў жаданне «пагаварыць са сваёй дзяўчынай».

Былы дарадца міністра ўнутраных спраў Украіны Антон Герашчанка выклаў у фэйсбуку фота затрымання.

Затрыманы — ураджэнец Крыма, былы вайсковец, у якога тры месяцы таму ўжо забіралі выбухоўку. Тады ён здаваў выбухоўку па ўласнай волі. Таму яго не прыцягвалі да адказнасці.

СМІ са спасылкай на крыніцы ў праваахоўных органах пішуць, што затрыманага клічуць Аляксей Бялько, яму 42 гады.

Мэр Кіева Віталь Клічко распавёў, што Бялько знаходзіўся ў неадэкватным стане — «ці ў алкагольным, ці ў наркатычным ап'яненні». Праваахоўнікі гэтую інфармацыю не пацвярджаюць.

Мужчыну можа пагражаць пажыццёвае зняволенне.

Каментары3

Цяпер чытаюць

Офіс Ціханоўскай ужо ад сёння пачынае працу ў Варшаве12

Офіс Ціханоўскай ужо ад сёння пачынае працу ў Варшаве

Усе навіны →
Усе навіны

«Часы змяніліся». У Германіі заклікаюць да стварэння еўрапейскай атамнай бомбы9

У Кітаі пакаралі смерцю 11 членаў сіндыката Мін. Яны кіравалі скам-цэнтрамі і казіно ў М'янме

Што рабіць у выпадку пераахаладжэння? Парады ад ратавальнікаў

«Цяпер дастаткова часу». Івулін паклаў Мелказёраву ў труну «Каласы пад сярпом тваім», што Мікіта не паспеў дачытаць6

Мэр Мінска хацеў сабе пасаду ва ўрадзе, але Лукашэнка не пусціў8

Сіноптыкі афіцыйна папярэдзілі пра пахаладанне да мінус 31°С

Навучэнец каледжа катаваў свайго непаўналетняга суседа па пакоі і здымаў на відэа — вынесены прысуд7

Кіліян Мёрфі можа сыграць Валдэморта?1

Украіна і Расія дамовіліся аб мараторыі на ўдары па аб’ектах энергетыкі — расійскія ваенкары5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Офіс Ціханоўскай ужо ад сёння пачынае працу ў Варшаве12

Офіс Ціханоўскай ужо ад сёння пачынае працу ў Варшаве

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць