У суботу ў Беларусі ад -3 уначы, а ў панядзелак месцамі пацяплее да +18
У суботу ў Беларусі яшчэ захаваецца халоднае і ветранае надвор'е з начнымі замаразкамі, а ў нядзелю і панядзелак стане цяплей, піша sb.by
2 лістапада па краіне будзе воблачна з праясненнямі. «Пераважна без ападкаў, толькі ноччу ў асобных раёнах па паўночным усходзе краіны, а днём месцамі па Брэсцкай і Гродзенскай абласцях невялікія кароткачасовыя ападкі (дождж, ноччу з мокрым снегам)», — распавялі ў Рэспубліканскім гідраметцэнтры. Ноччу і раніцай месцамі туман. Вецер паўднёвы 5-10 м/с, днём парывы да 14 м/с, месцамі да 15-18 м/с. Тэмпература паветра ўначы будзе вагацца ад 3 марозу да 2 цяпла (па паўднёвым усходзе да -5), а днём ад +3 да +9.
У нядзелю 3 лістапада замаразкаў ужо не чакаецца. Ноччу і раніцай, паводле інфармацыі сіноптыкаў, на большай частцы тэрыторыі, днём месцамі па краіне кароткачасовыя дажджы, ноччу па ўсходзе магчымы мокры снег. Вецер паўднёвы 5-10 м/с, ноччу і раніцай месцамі парывы да 15-18 м/с. Тэмпература паветра ўначы 0.. + 6, днём + 6.. + 12, па паўднёвым захадзе да 15 вышэй за нуль.
У панядзелак 4 лістапада месцамі, днём на большай частцы Брэсцкай і Гродзенскай абласцей чакаюцца кароткачасовыя дажджы. Вецер паўднёвы 5-10 м / с, парывы да 14 м / с. Тэмпература паветра ў начны час ад +5 да +12, днём ад 11 да 16, а па поўдні да 18 градусаў цяпла.
Каментары