Афіша

Турын без плашчаніцаў

Сусьветная шахалімпіяда ў Італіі прайшла тамсама, дзе зімовыя алімпійскія гульні, аднак на тры месяцы пазьней. У Турыне адбыліся і перавыбары прэзыдэнта ФІДЭ – Кірсан Ілюмжынаў захаваў сваю пасаду.

Сусьветная шахалімпіяда ў Італіі прайшла тамсама, дзе зімовыя алімпійскія гульні, аднак на тры месяцы пазьней. У Турыне адбыліся і перавыбары прэзыдэнта ФІДЭ – Кірсан Ілюмжынаў захаваў сваю пасаду. Цяпер мала хто памятае, што ў 1999 г. ён выслаў па нацыянальных фэдэрацыях лісты, паабяцаўшы неўзабаве дабіцца падвышэньня статусу шахматаў – шляхам іх улучэньня ў праграму «агульных» алімпійскіх гульняў… Падобна, правадыр калмыкаў будзе дарыць абяцанкі яшчэ колькі год: эўрабізнэсовец Бэсэл Кок перайграны ім зь лікам 96:54. Голас Беларускай фэдэрацыі шахмат таксама дастаўся Ілюмжынаву.

Цікава, што наконадні выбараў у Менск адмыслова прылятаў віцэ-прэзыдэнт ФІДЭ Зураб Азмайпарашвілі – гросмайстар, якога пабілі на Алімпіядзе-2004. Ня ведаем, чым ён завабіў тутэйшых чыноўнікаў, але ў НАКу яго прымалі на высокім узроўні, аж да памочніка прэзыдэнта… Начальнік нацыянальных алімпійскіх камандаў па шахматах і шашках Георгі Бугрым расказаў нам, што агітацыя ішла і за суперніка Ілюмжынава – «у фэдэрацыю нават тэлефанавалі з турэцкай амбасады, прасілі падтрымаць «іх» кандыдата». Выходзіць, Беларусь дагэтуль мае не абы-якое значэньне на шахматнай мапе сьвету.

У канцы траўня ў Турын паехалі і мужчыны, і жанчыны – выправу апошніх з Масквы фінансаваў прадпрымальнік Кастусь Іваноў, бо ў Мінспорту не знайшлося грошай. Але якраз шахматысткі – Надзея Азарава, Тацяна Бэрлін, Натальля Папова, Ганна Шарэвіч – выступілі файна. Ганна, прыкладам, узяла 9 балаў з 12.

Мужчынскай камандзе, хіба ўпершыню складзенай толькі з гросмайстраў, бракавала згуртаванасьці. Чаго дзівіцца, калі Аляксей Аляксандраў, пасаджаны за першую дошку, у адным інтэрвію заявіў, што «каманда ў шахматах – штучнае ўтварэньне»! Ужо ў першым туры ён зяўнуў фігуру малавядомаму майстру з Валіі.

Затое зоркай гульняў стаў чэмпіён краіны Вячаслаў Дыдышка, які філігранна здужаў элітнага расейскага гроса Яўгена Барэева. Нагадаем, што сп.Вячаславу 57 гадоў, і ён спалучае пасьпяховыя выступы ў турнірах з навучаньнем юных шахматыстаў у менскай спартшколе №11.

Першыя месцы апанаваныя камандамі Армэніі (мужчыны) і Ўкраіны (жанчыны). Беларусы й беларускі – на 36-м і 21-м. А «мацакі» з БФШ прагназавалі, што ўсё будзе наадварот…

ВР

Як бы вы згулялі?

Манчао Рамэра Э. (Эквадор) – Шарэвіч Г. (Беларусь). Турын, 2006. Ход чорных. Здаецца, што за каня ў белых небясьпечная атака.

Адказ: спакойнае 1…Фh8! дапамагло яе адбіць (2. Ch6 Cf6 3. Cf7+?! Tf7 4. Фg6+ Tg7).

Каментары

Цяпер чытаюць

Палкоўнік-беларус заклікаў расійскіх камандзіраў самім спыніць вайну32

Палкоўнік-беларус заклікаў расійскіх камандзіраў самім спыніць вайну

Усе навіны →
Усе навіны

Зяленскі пацвердзіў, што карвет «Меркурый» каля Лівіі патапіла Украіна. Другой цэллю быў сухагруз «Ангара»3

Фінансы акцёра Эштана Кутчэра перасягнулі адзнаку адзін мільярд даляраў2

У Расіі пасля атак дронаў гараць два НПЗ і нафтавая станцыя, звязаная з «Дружбай»5

Мінчук развесіў фота суседкі ў пад'ездзе і зрабіў «дошку ганьбы»15

Новы хітрык махляроў. Зараз тэлефануюць нібы ад імя «Белэнерга» і прапануюць праверыць электрычнасць1

Дэмакраты атрымалі найбуйнейшую большасць у Палаце прадстаўнікоў ЗША з 1992 года2

Памятаеце Насту Рыбку? Яна цяпер праваабаронца19

Мінчанцы забаранілі хадзіць у спартзалу з дзіцем у вазку7

Z-каналы скардзяцца на страту пазіцый на Сумскім кірунку і рыхтуюцца да абароны Курскага памежжа9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Палкоўнік-беларус заклікаў расійскіх камандзіраў самім спыніць вайну32

Палкоўнік-беларус заклікаў расійскіх камандзіраў самім спыніць вайну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць