Свет1010

Стала вядома, калі Пуцін і Зяленскі ўпершыню сустрэнуцца

Сустрэча лідараў краін «нармандскай чацвёркі» (Украіны, Расіі, Германіі і Францыі) запланавана на 9 снежня 2019 года ў Парыжы.

Ініцыятыва аб даце зыходзіла ад Францыі, аднак канчатковае зацвярджэнне чакалася з боку Расіі.

Першапачаткова меркавалася, што саміт пройдзе ў канцы верасня — пачатку кастрычніка.

На маючым адбыцца саміце збіраюцца абмеркаваць некалькі блокаў пытанняў, у тым ліку такія супярэчлівыя як амністыя баевікоў і асаблівы статус Данбаса, паведамляе КоммерсантЪ.

Крыніца выдання расказала, што на парадку дня сустрэчы — асаблівы статус для асобных раёнаў Данецкай і Луганскай абласцей, развядзенне сіл і сродкаў на новых участках, зняцце «эканамічнай блакады» Данбаса, аднаўленне чыгуначных зносін з акупаванымі тэрыторыямі, абмен палоннымі і поўная амністыя баевікоў.

Па словах крыніцы, расійскі бок будзе настойваць на заканадаўчай забароне пераследу баевікоў незаконных узброеных фарміраванняў.

Каментары10

Цяпер чытаюць

Каб не плаціць падатак на сабак, мінчукі пачалі здаваць іх у пункты адлову29

Каб не плаціць падатак на сабак, мінчукі пачалі здаваць іх у пункты адлову

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску браты забілі суседа, схавалі цела і спалілі доказы4

Як перажыць чэргі на мяжы? Што кажуць кіроўцы аўтобусаў і бывалыя пасажыры1

Новы пасол Украіны па пытаннях Беларусі: «Прызнаём Ціханоўскую лідарам. А ў Лукашэнкі няма манаполіі на голас народа»78

У Аўстрыі прапаў 19‑гадовы беларус, які прыехаў туды ў пошуках працы5

Беларуска распавяла, колькі ёй каштавала вярнуцца ў Беларусь пасля амаль чатырох гадоў жыцця ў Дубаі20

Хвіча Кварацхелія адмовіўся адказваць па-руску пасля фіналу Лігі чэмпіёнаў23

Армія ЗША нанесла ўдары па іранскіх радарах і пунктах кіравання беспілотнікамі ў раёне Гарук у Іране1

Што лепш: цвёрдае мыла ці гель для душу?6

На змену балеткам прыйшоў новы модны абутак

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Каб не плаціць падатак на сабак, мінчукі пачалі здаваць іх у пункты адлову29

Каб не плаціць падатак на сабак, мінчукі пачалі здаваць іх у пункты адлову

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць