У часе устаноўчага з'езду Беларускай хрысціянскай дэмакратыі у хол будынку забег немалады чалавек і пачаў лаяцца на прысутных там актывістаў арганізацыі.
У часе устаноўчага з'езду Беларускай хрысціянскай дэмакратыі у хол будынку забег немалады чалавек і пачаў лаяцца на прысутных там актывістаў арганізацыі.«Паліцаі!, — з усяе сілы крычаў ён. — Халуі Западу!» Доўжылася гэтая сцэна секундаў дзесяць. Відаць, мужычок трохі баяўся, бо маланкай выскачыў на двор.
І трэба ж — якое супадзенне! — менавіта ў гэты момант у холе, і менавіта ў гэтым яго кутку, аказалася здымачная група БТ. Агулам хол быў паўпусты — усе знаходзіліся ў зале, ішло паседжанне.
У прысутных узніклі падазрэнні, гшто ўся сцэна была загадзя падстроена.
Аматары гарачанькага змогуць самі пабачыць на тэлеэкранах: ці скажа лукашэнкаўскае тэлебачанне хоць слова аб праграме новай партыі і ці дасць слова яе лідэрам, а ці пакажа вадэвіль з мужычкамі-казачкамі.
Каментары