Свет88

Украіна абвінаваціла Signal у садзейнічанні Расіі

Мэсанджар, вядомы сваёй добрай сістэмай прыватнасці, больш не перадае Украіне звесткі аб расійскіх кібератаках, піша The Record.

Дадатак для абмену зашыфраванымі паведамленнямі Signal перастаў адказваць на запыты ўкраінскага боку аб расійскіх кіберпагрозах, заявіў украінскі чыноўнік, папярэдзіўшы, што гэта змяненне дапамагае выведцы Масквы.

Са слоў Сяргея Дземедзюка, намесніка сакратара Рады нацыянальнай бяспекі і абароны Украіны, Signal застаецца мэсанджарам, якім найбольш часта карыстаюцца для расійскіх шпіёнскіх аперацый, накіраваных супраць украінскіх вайскоўцаў і ўрадавых чыноўнікаў.

«Сваёй бяздзейнасцю Signal дапамагае расіянам збіраць інфармацыю, нацэльвацца на нашых салдатаў і кампраметаваць урадавых чыноўнікаў», — заявіў Дзямедзюк на Кіеўскім міжнародным форуме кіберустойлівасці.

Амерыканская некамерцыйная платформа Signal, вядомая сваёй прыхільнасцю да прыватнасці, публічна не пракаментавала заявы Дземедзюка і не адказала на запыт журналістаў аб каментарыях.

На думку Дземедзюка, змяненне палітыкі Signal можа быць звязана з палітычнай нестабільнасцю ў ЗША. Ён дадаў, што абмен звесткамі можа аднавіцца ў бліжэйшы час.

Украінскія і заходнія даследчыкі раней папярэджвалі аб нападах, якія праводзяцца звязанымі з Расіяй суб'ектамі, якія прадстаўляюць пагрозу, з дапамогай Signal.

Каментары8

  • Signalшчык
    13.03.2025
    Алё!,

    ужо даўно не прывязаны
  • Сігнальшчык2
    13.03.2025
    Нікога ня ведаю, каго б пасадзілі за змест размоў у Сігнале, а вось за за змест размоў у Тэлеграме садзяць і садзяць, садзяць і садзяць, садзяць і садзяць....
    Signal маскалі заблакавалі маментальна, калі ім спатрэбілася, а вось Тэлеграм нібыта не змаглі. То бок маскалі пытаюцца некалькі год заблакаваць Тэлеграм і нібыта ня могуць, а амерыканскі Сігнал і Ютуб маскалі заблакавалі маментальна, калі толькі захацелі. Гэта стоадсоткавая фсбшная рэклама Тэлеграма для прастакоў. Людзі часта інфантыльна, як дзеці, хапаюцца за новую цацку і лянуюцца падумаць і крытычна ацаніць сітуацыю. Сабе я ніколі тэлеграм ня ставіў і вам ня раю, нават для спробы ня раю, бо тады ўсе вашыя кантакты і дадзеныя назаўжды зліваюцца маскалю і йіх ужо адтуль ня выкалупаеш ніяк, а за кантактамі стаяць жывыя людзі і йіх сем'і. БО ТОЛЬКІ ТАДЫ ЗАЖЫВЕШ ШЧАСЛІВА ,НАРОДЗЕ, КАЛІ НАД ТАБОЮ МАСКАЛЯ ЎЖО НЯ БУДЗЕ !
  • е
    13.03.2025
    Сігнальшчык2, а колькі чалавек той сігнал выкарыстоўвае?

Від на Каложскую царкву безнадзейна сапсаваны41

Від на Каложскую царкву безнадзейна сапсаваны

Усе навіны →
Усе навіны

Памерла Ганна Садоўская — дзяячка польскай супольнасці ў Ваўкавыску1

«Лік ідзе на хвіліны, а сваякі павінны бегаць па вуліцы і шукаць мужчын». Ці павінна хуткая дапамога выносіць пацыента з кватэры?13

«Пад канвоем вывезлі нас з мяжы». Расійская блогерка расказала пра затрыманне мужа на беларускай мяжы праз падпіску5

Памёр 87‑гадовы турэцкі мільярдэр, уласнік мінскай Crowne Plaza. Але грошай не пакінуў ні жонцы-беларусцы, ні чатыром дзецям62

Стваральніца Belaruskicry упершыню пасля доўгай паўзы расказала, што цяпер з брэндам пасля прызнання яго экстрэмісцкім1

З цягніка зблізку знялі на відэа разбураную частку Крымскага моста8

У цэнтры Мінска на мосце 21‑гадовы перакуліўся на BMW. Момант трапіў на відэа2

Правакацыя з вялікай колькасцю ахвяр і абвінавачваннем Украіны. Стала вядома, якую правакацыю рыхтавалі на польска-расійскай мяжы7

Амерыканка пабіла рэкорд беларускі па кручэнні ў паветры на ўласных валасах

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Від на Каложскую царкву безнадзейна сапсаваны41

Від на Каложскую царкву безнадзейна сапсаваны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць