Грамадства2020

Лукашэнка прыехаў у Крэмль з люксавым рэменем Hermes ФОТАФАКТ

Нядаўна ён абураўся, што беларусы «рвуцца па Gucci, Versace і іншую гадасць».

Аляксандр Лукашэнка з малодшым сынам Колем прыехалі ў Крэмль. Фота: Alexander Zemlianichenko, Pool / AP

На сустрэчу з Пуціным у Крэмль Лукашэнка прыехаў у сінім касцюме і з рэменем Hermes. Гэта вядомы французскі дом моды — вы маглі чуць пра сумку Birkin ад яго, якая стала сімвалам дастатку і марай многіх жанчын.

Падобны рэмень, як у палітыка, на сайце брэнда каштуе каля тысячы даляраў.

Цэны на афіцыйным сайце Hermes

Зрэшты, Лукашэнка не ўпершыню заўважаны з рэменем Hermes. Брэндавай спражкай палітык бліскаў яшчэ ў 2008 годзе — калі прыехаў на поле ў Салігорскі раён азнаёміцца з ходам уборачнай.

Лукашэнка інспектуе ход уборачнай у комплексе «Бальшавік—Агра» Салігорскага раёна, 2008 год

Пры гэтым сам Лукашэнка нядаўна крытыкаваў беларусаў, якія захапляюцца прэміяльнымі заходнімі брэндамі.

«Беларусы рвуцца па Gucci, Versace і іншую гадасць, а трэба насіць сваё. І прывучаць дзяцей да гэтага», — заявіў ён на абласных «Дажынках» у Клімавічах.

Каментары20

  • Эйсмонт
    13.03.2025
    Так это паль с алика.
  • УБВАЙ!
    13.03.2025
    А мне не понятно, что это делает малый там? Когда все дети учатся , этот лаботряс- прогульщик шастает с отцом- одиночкой. Ну нету у этого отпрыска желания учится.
  • .
    13.03.2025
    Ёсць навіны, пад каторымі шукаеш смайлік "бляваць"

Цяпер чытаюць

Пуцін, Трамп і Сі прынялі «дэкларацыю аб міры», раскрытыкавалі ў ёй Гаагскі трыбунал13

Пуцін, Трамп і Сі прынялі «дэкларацыю аб міры», раскрытыкавалі ў ёй Гаагскі трыбунал

Усе навіны →
Усе навіны

Кавалер збег са спаткання, не заплаціўшы за вячэру. Ці павінна дзяўчына аплачваць увесь рахунак?11

У Кобрыне кавярню аформілі ў «сучасным беларускім стылі» — намалявалі на сцяне дзяўчыну ў какошніку32

Трамп і Пуцін абмяркоўвалі вайну ва Украіне1

Інфапункты для беларусаў за мяжой створаць у Вільні, Варшаве і Познані. Колькі ў іх будзе супрацоўнікаў і хто стане плаціць заробкі?6

Украіна трэці раз з пачатку тыдня атакавала Крымскі мост1

Карціна Ван Гога прададзена з аўкцыёну за рэкордныя 190,4 мільёна даляраў2

Як згуляць у GTA 6, калі жывеш у Беларусі3

З 1 студзеня днём рух грузавікоў па МКАД плануюць забараніць

Трамп і Пуцін сустрэліся на палях саміта АЦЭС3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пуцін, Трамп і Сі прынялі «дэкларацыю аб міры», раскрытыкавалі ў ёй Гаагскі трыбунал13

Пуцін, Трамп і Сі прынялі «дэкларацыю аб міры», раскрытыкавалі ў ёй Гаагскі трыбунал

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць