Грамадства44

Жыхары дамоў па вуліцы Сямёнава ў Мінску часова адстаялі сваё жыллё

Іх дамы зносіць да 2030 не будуць, а вось на суседніх вуліцах Дворышчы і Шэйпічы знішчаць, каб стварыць зялёную зону для гараджан.

Хаты на вуліцы Сямёнава ў Мінску пакуль што ацалеюць. Фота: панарамы Яндэкса

На тэрыторыі вакол берагоў Свіслачы каля вуліц Дзянісаўскай і Дворышча плануюць стварыць вялікую зялёную зону для адпачынку. Дзеля гэтага чыноўнікі прапаноўвалі знесці 105 прыватных дамоў на вуліцах Сямёнава, Дворышчы і Шэйпічы. Працэс зносу меркавалася скончыць да 2030 года.

Аднак падчас грамадскага абмеркавання паступіла шмат зваротаў ад жыхароў вуліцы Сямёнава, якія выступалі супраць пераезду. У выніку чыноўнікі вырашылі часова пакінуць іх у спакоі. Іх лёс вызначаць пасля 2030 года.

А вось хаты і самавольныя пабудовы з Шэйпічаў і Дворышчаў знясуць у 2026-2030.

«Такія этапы рэалізацыі праекта прыняты, улічваючы больш высокую якасць дамоў у раёне вуліцы Сямёнава і запыт жыхароў на захаванне гэтай забудовы. Больш зваротаў было менавіта ад тых, хто пражывае на гэтай тэрыторыі, — цытуюць «Мінск-навіны» галоўнага архітэктара сталіцы Віктара Гуцько. — Пасля трэба зрабіць эканамічнае абгрунтаванне і паглядзець, якія выдаткі горад панясе пры захаванні сядзіб у гэтай зоне. Бо трэба забяспечыць тэрыторыю інжынернай і транспартнай інфраструктурай, гэта значыць завесці туды сеткі, зрабіць нармальныя вуліцы.

Каментары4

  • Влад
    14.03.2025
    Когда власти считались с мнением жителей частного сектора???
    У них элементарно нет средств для сноса, нет инвестора.
    А в статье утверждается, что власти пошли навстречу жителям… миллион раз ха- ха.
    Если бы были ресурсы, все судебные иски жителей против сноса были бы однозначно заведомо проиграны.
  • Кемпинский - класс
    15.03.2025
    ., А не, надо было оставить пустырь со старой хибарой, на котором полторы бабуси собачек выгуливали, задыхаясь от вони с проспекта.
  • .
    15.03.2025
    Кэмпінскі і першая электрастанцыя - помнік, які не ўзнавілі - таксама прыклады таго, што сістэма горадабудаўніцтва пабудавана на хлусні.
    Матывацыя, якая агучваецца - для чаго знос, для чаго будоўля - носіць інструментальны, маніпулятыўны характар.
    І яны самі гэта выдатна разумеюць. Калі з хлуснёй мед. чыноўнікаў грамадства зразумела ў 2020-м, то з махінацыямі горадабудаўніцтва было ясна яшчэ ў 2000-ыя.

Цяпер чытаюць

Трамп падпісаў закон аб «пякельных» санкцыях супраць Расіі15

Трамп падпісаў закон аб «пякельных» санкцыях супраць Расіі

Усе навіны →
Усе навіны

Як сур’ёзнае даследаванне мозгу мушкі ператварылася ў інтэрнэт-мем — мадэль яе мозгу навучылі гуляць у Doom і гандляваць крыптавалютай

Андрэй Аляксандраў: За кратамі я ведаў, што беларуская журналістыка працуе, і таму спакойна збіваў паддоны2

Кушнер Пуціну: Вы нам і год назад казалі, што за пару месяцаў зоймеце Данбас26

Лукашэнка заклікаў саджаць больш бульбы9

Трамп прапануе Пуціну бізнэс-здзелкі з ЗША да завяршэння вайны з Украінай7

«За гэта ў турму трэба садзіць». Лукашэнку абурыла, як цярэбяць лён на роднай Шклоўшчыне37

Наколькі каштоўнае для Лукашэнкі апошняе зняцце санкцый з боку ЗША8

Вызвалены Алесь Чумакоў расказаў пра абвінавачванне: «Граў беларускую народную музыку і тым самым гуртаваў пратэставае ядро»14

Мінчанцы, якая прасіла ў Лукашэнкі кватэру за трох народжаных дачок, пакуль падарылі трохмесную каляску26

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп падпісаў закон аб «пякельных» санкцыях супраць Расіі15

Трамп падпісаў закон аб «пякельных» санкцыях супраць Расіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць