Мова99

«Кес моес крэзе хаус!»

Іна Хоміч на старонцы ў фэйсбуку падзялілася эпізодам моўнага жыцця яе сям'і ў Камянецкім раёне. Які перагукаецца з тым, што многія з нас адчуваюць у гэтыя дні.

Фота Ільі Шамілава.

— Гандзя, дай цюкру! Баба кашу варыт, а цюкру ныма. Пузэч, пука автолавка прыідэ. [Ганна, дай цукру… Пазыч, пакуль аўтакрама прыедзе.]

— А кес моес!

Так я ўпершыню пачула, як баба Гандзя размаўляе не па-нашаму. Польска-трасяначныя прымаўкі тыпу «ідзе Антэк до войска, але не ведае, чы бэндзе служыць» не ў лік. Па-руску каб яна што і сказала, было б не так экстравагантна. Кес моес!

Спачатку я падумала, што гэта нейкі ідыш. І Жэнік, які чакаў цюкру, гэта нават пацвердзіў. З хітрым прышчурам пацікавіўся, ці ведаю я, што сказала баба Гандзя. Тыпу сам ведаў. Кес моес!

Але ведаў ці не, ды расказаў, што гэта было любімай лаянкай яго дзеда Ліксандра, які працягваў яе яшчэ словамі «крэйзе хаус». Кес моес крэйзе хаус!

А яго дзед Ліксандр, як і кожны трэці зяньковец выязджаў быў у Амерыку, зарабіць грошай, як я на капусце ў Фінляндыі. Я за месяц на Аландах і то магу сказаць па-шведску дво элі (два лосі), таксамікке — мікке бро (дзякуй — калі ласка) і палічыць да дзесяці. А зянькоўцы, што з’язджалі на некалькі гадоў, убіралі самы смак англійскай мовы. Кес моес!

Бо ніякі гэта не ідыш, канешне. Кес моес. Kiss my ass crazy house! Пацалуй мяне ў сраку. Кіс май эс, які перажыў зянькоўскае оканне і памяняў пару літар для большай спеўнасці. Кес моес крэзе хаус!

Я шэсць год вучу англійскую, а ўрокі мне дае 87-гадовы чалавек, які не вучыў яе ні дня. Кес моес!

Але ўсё-такі гэта фантастыка. Людзі ў Амерыку ездзілі яшчэ за царом, а пасля пры Польшчы. І вось і ў 2019 годзе слоўцы тых людзей вынырваюць з мовы, як залатыя рыбкі.

Кес моес! Па-зянькоўску гэта цяпер перакладаецца: «А нэх тыбэ!». Бо калі не ведаеш значэння слова, то яго як бы і не існуе. Дакладней, на яго месца прыходзіць новае значэнне, крэйзе хаус.

Каментары9

«Усе экстрэмісты ці ўжо асуджаныя, ці з'яўляюцца фігурантамі спраў, якія будуць разгледжаны судамі». Швед падводзіць рысу пад рэпрэсіямі?7

«Усе экстрэмісты ці ўжо асуджаныя, ці з'яўляюцца фігурантамі спраў, якія будуць разгледжаны судамі». Швед падводзіць рысу пад рэпрэсіямі?

Усе навіны →
Усе навіны

Літоўскія памежнікі знялі, як з Беларусі ў Літву перабегла ваўчыная зграя ВІДЭА4

Спецыялісты раяць не прымаць некаторых вітамінаў на ноч4

Эйсмант заявіў, што пры Зяленскім да 2022 года на Данбасе загінулі тысячы мірных жыхароў. Гэта праўда?15

На асфальце дзе-нідзе пачнуць рабіць сінюю разметку

З-за санкцый ЗША дрэйфуюць у моры як мінімум 65 танкераў з расійскай нафтай

Форум апазіцыі называецца «Беларусы годныя лепшага». А па-беларуску правільна так казаць?37

Пад Нясвіжам прадаюць рэшткі старадаўняй рэзідэнцыі Радзівілаў3

Прадпрымальныя жыхары Магілёва самастойна калечылі сябе, каб атрымаць страхоўку. Яны зарабілі 435 тысяч рублёў1

У Лідскім раёне дзед выпадкова стрэліў у малога ўнука з паляўнічай стрэльбы. Хлопчык загінуў2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Усе экстрэмісты ці ўжо асуджаныя, ці з'яўляюцца фігурантамі спраў, якія будуць разгледжаны судамі». Швед падводзіць рысу пад рэпрэсіямі?7

«Усе экстрэмісты ці ўжо асуджаныя, ці з'яўляюцца фігурантамі спраў, якія будуць разгледжаны судамі». Швед падводзіць рысу пад рэпрэсіямі?

Галоўнае
Усе навіны →