Улада1919

Лукашэнка: Сур'ёзны рост цэн на цыгарэты недапушчальны

Аб гэтым кіраўнік дзяржавы заявіў сёння на нарадзе па пытаннях павышэння эфектыўнасці дзейнасці тытунёвай галіны. Як адзначыў Аляксандр Лукашэнка, у перамовах з Расіяй падымаюцца многія пытанні, у тым ліку звязаныя з цэнаўтварэннем, асабліва на адчувальныя тавары, піша sb.by

У гэтай сувязі кіраўніка дзяржавы цікавіла, як ідуць справы ў адным з сегментаў прамысловасці — вытворчасці тытунёвых вырабаў:

— Натуральна, што пры ўсім негатыве тытуню, алкаголю — гэта сур'ёзныя артыкулы пры фарміраванні нашага бюджэту. Таму тут не павінна быць ніякіх шараханняў.

Зразумела, што ў Расійскай Федэрацыі ў дадзеным выпадку тытунь, ды і алкаголь, па коштах значна вышэйшы, чым у Беларусі.

І калі што, то уніфікацыя на тытунёвыя вырабы можа прывесці да сур'ёзнага росту цэнаў, што недапушчальна для Беларусі і для грамадзян Беларусі.

Хоць я «курцоў» не падтрымліваю (у мяне асаблівае да гэтага стаўленне), але адна справа маё меркаванне, а іншае — самога чалавека, які бярэ цыгарэту, купляе за прыстойныя грошы і губіць сваё здароўе. Словам гэта пэўныя сацыяльныя пытанні.

Таму я хацеў бы паслухаць, як у нас ідуць справы з вытворчасцю і рэалізацыяй тытунёвых вырабаў. Асабліва ў тым плане, што мы ў свой час, напэўна, год ці больш назад, сур'ёзна перабудавалі гэты рынак — вытворчасці і рэалізацыі. У нас гэтая сфера жорстка рэгулюецца.

Ёсць інвестар, які ў свой час узяўся за рэалізацыю тытунёвых вырабаў нашых прадпрыемстваў і абавязаўся значна павысіць плату ў бюджэт. Таму мы пайшлі на дамову з ім.

Аляксандр Лукашэнка пацікавіўся, як выконваюцца гэтыя абавязацельствы і якія ёсць пытанні ў інвестара. Акрамя таго, кіраўнік дзяржавы даў даручэнне падрыхтавацца ў хуткім часе да абмеркавання такога ж пытання, звязанага з вытворчасцю і рэалізацыяй алкагольных тавараў.

Каментары19

Цяпер чытаюць

«Пра які саюз можна гаварыць?» Лукашэнка ў Астане раскрытыкаваў Расію за навязванне утыльзбораў13

«Пра які саюз можна гаварыць?» Лукашэнка ў Астане раскрытыкаваў Расію за навязванне утыльзбораў

Усе навіны →
Усе навіны

Статкевіч трос клетку, суддзя смяяўся, гучалі «Муры». Ігар Лосік расказаў, як судзілі фігурантаў «справы Ціханоўскага»6

Севярынец: Ды дваццаць улезе, я табе кажу13

Ракета Blue Origin мільярдэра Джэфа Безаса выбухнула на старце1

Беларусу ў Польшчы выдалілі пухліну з мозгу — цяпер ён аднаўляецца пасля спынення сэрца. Сям'я просіць дапамогі2

Беларусбанк таксама будзе патрабаваць ад кліентаў геалакацыю4

Украінскія дроны атакавалі Валгаград. Гарыць НПЗ

Даследчыкі дзесяцігоддзямі памыляліся наконт касцёла ў Будславе. Археалагічныя знаходкі абверглі старыя тэорыі12

У Румыніі расійскі дрон трапіў у шматпавярховік4

Як любоў да катоў у Японіі ператварылася ў мільярдную індустрыю1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Пра які саюз можна гаварыць?» Лукашэнка ў Астане раскрытыкаваў Расію за навязванне утыльзбораў13

«Пра які саюз можна гаварыць?» Лукашэнка ў Астане раскрытыкаваў Расію за навязванне утыльзбораў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць