Свет1717

На карце свету можа з’явіцца новая дзяржава — Бугенвіль. Расказваем, што за яна і дзе знаходзіцца

Жыхары вострава Бугенвіль на рэферэндуме прагаласавалі за абвяшчэнне незалежнасці. Цяпер слова за ўладамі Папуа-Новай Гвінеі. Пра загадкавую выспу Бугенвіль «Наша Ніва» пагутарыла з гісторыкам, дацэнтам БДУ Яўгенам Красуліным.

Бугенвіль знаходзіцца ў Ціхім акіяне. Гэта найбуйнейшая выспа Саламонавых астравоў.

«Наша Ніва»: На нядаўнім рэферэндуме 97% удзельнікаў прагаласавалі за незалежнасць Бугенвіля. Раскажыце, што гэта за край такі і дзе ён знаходзіцца.

Яўген Красулін: Так, з нашага пункту гледжання — гэта сапраўды край. Край Зямлі. Знаходзіцца гэтая выспа ў Ціхім акіяне і з’яўляецца часткай Папуа-Новай Гвінеі.

Гэта аўтаномны раён у Папуа-Новай Гвінеі, гэтага статусу востраў дабіўся пасля працяглай грамадзянскай вайны напрыканцы ХХ стагоддзя. Першапачаткова Бугенвіль уваходзіў у тэрыторыю, якую кантралявала Аўстралія. У 1975 годзе Папуа-Новая Гвінея здабыла незалежнасць. Але яшчэ да гэтага Бугенвіль дэклараваў сваё жаданне незалежнасці.

Традыцыйнае святкаванне на Бугенвілі. Фота з Вікіпедыі.

Тым не менш у 1975 годзе Бугенвіль стаў часткай Папуа-Новай Гвінеі. Але ад таго моманту і па сёння насельніцтва гэтай тэрыторыі дэманструе вялікую волю да свабоды.

«НН»: То-бок раней Бугенвіль ужо спрабаваў стаць незалежным?

ЯК: Канечне! У 1970-х такая спроба была мірнай, а вось у 1988 яна прывяла да амаль дзесяцігадовай грамадзянскай вайны. У выніку той вайны былі вычарпаныя рэсурсы, і абодва бакі прыйшлі да пагаднення, што пакуль застаецца статус-кво, але да 2020 года мусіў прайсці рэферэндум. І вось цяпер ён прайшоў. Цікава, што галасаванне праходзіла цягам двух тыдняў, і канчатковыя лічбаў яшчэ няма. Але ўжо цяпер зразумела, што больш за 90% удзельнікаў выказаліся за незалежнасць.

Такім сцягам карыстаюцца бугенвільцы.

«НН»: Паміж кім была грамадзянская вайна, калі цяпер усе за незалежнасць?

ЯК: Была Паўстанцкая армія Бугенвіля з аднаго боку і рэгулярныя войскі Папуа-Новай Гвінеі — з іншага. Вайна прывяла да страшэнных стратаў, таму яна і была спыненая ў 1997 годзе. Па некаторых падліках, было знішчана да 10% насельніцтва Бугенвіля — гэта 20 тысяч чалавек.

«НН»: Папуа-Новая Гвінея ў дачыненні бугенвільцаў была рэпрэсіўным механізмам? Ці арыштоўвалі лідараў незалежніцкага руху?

ЯК: Такіх ужо яўных рэпрэсій не было. Вялікім пытаннем з’яўляюцца рэсурсы. У 1972 годзе на выспе Бугенвіль знайшлі золата і медзь, якія можна было здабываць на адкрытых пляцоўках. Каб не схлусіць, да 1980-х гэтыя золата і медзь складалі да 45% экспарту Папуа-Новай Гвінеі. І канечне, бугенвільцы глядзяць на гэта і думаюць, а чаму мы самі не можам прадаваць гэтыя выкапні?

На Бугенвілі жыве больш за 200 тысяч чалавек.

«НН»: Гэта значыць, да эканамічнай незалежнасці Бугенвіль падрыхтаваны?

ЯК: Тут ёсць аспект. Калі паглядзець на бюджэт Бугенвілю, то можна ўбачыць, што там дастаткова вялікі дэфіцыт. У 2018 годзе праз мясцовыя цёркі (а Бугенвіль у асноўным — гэта сельская гаспадарка), фермеры выступілі супраць горнай здабычы. У выніку была прыпыненая распрацоўка буйнога радовішча. Таму, з аднаго боку, Бугенвіль прагне незалежнасці, ёсць і эканамічныя рэсурсы, але з іншага — усё адно патрэбныя датацыі звонку.

Нават тыя актывісты, якія вялі агітацыю за незалежнасць, хутчэй, выступаюць за пашырэнне аўтаноміі, а не за абсалютную незалежнасць. Фактычна рэферэндум выкарыстоўваецца як аргумент для пашырэння аўтаноміі. Рэферэндум не мае статусу абавязковага для выканання, ён, хутчэй, для таго, каб прадэманстраваць волю народа і ўзмацніць пазіцыі. Праблема Бугенвіля ў тым, што вялікі працэнт жыхароў выспы — непісьменныя. Якасць працоўнай сілы не такая ўжо высокая, каб адразу кінуцца ў незалежнасць. Таму нават пранезалежніцкая эліта вельмі насцярожана ставіцца да поўнага суверэнітэту.

«НН»: Але ў тым самым рэгіёне ёсць прыклад Усходняга Тымору, які паспяхова абвясціў незалежнасць.

ЯК: Патэнцыял быў лепшым. Я ўжо пералічыў некаторыя праблемы Бугенвіля. Плюс у іх ёсць праблемы з інфраструктурай, як з унутранай, так і вонкавай. Цяжка сказаць, адкуль могуць пайсці інвестыцыі ў гэты востраў. На Бугенвілі ёсць праблемы нават з перыёдыкай. Штодня ім завозяць газеты з Папуа-Новай Гвінеі, а сваіх рэгулярных выданняў няма. Канечне, некаторыя краіны стартавалі і з горшых пазіцый, але ў сучаснасці гэта можа прывесці да істотных праблем.

«НН»: Адкуль у бугенвільцаў такая прага да свабоды? Ці ёсць такі народ бугенвільцы?

ЯК: Гэта геаграфічнае становішча. Моўнае пытанне для бугенвільцаў неактульнае, у іх ёсць мова Tok Pisin — гэта такая англійская трасянка з укараненнем ціхаакіянскіх гаворак. На такой мове гавораць ва ўсёй Папуа-Новай Гвінеі, таму не бачу тут праблемы. Існуе геаграфічная ізаляцыя, усё ж выспа аддзеленая ад асноўнай тэрыторыі Папуа-Новай Гвінеі акіянам.

«НН»: Этнічна бугенвільцы ніяк не вылучаюцца?

ЯК: Не асабліва. Гэта аўстранезійцы. Народ там з’явіўся яшчэ ў час палеаліту. Недзе 3 тысячы гадоў таму там з’явіліся аўстранезійцы са сваёй культурай. Моцна ад Папуа-Новай Гвінеі яны не адрозніваюцца.

«НН»: А што за назва Бугенвіль?

ЯК: Гэта ў гонар французскага даследчыка Луі Антуана дэ Бугенвіля, які жыў напрыканцы XVIII стагоддзя, які кіраваў першым французскім кругасветным падарожжам.

Бугенвіль, фота shutterstock.com

Каментары17

Цяпер чытаюць

«За чатыры дні яе тройчы экстранна шпіталізавалі». Беларуска трапіла ў эміграцыйную турму ў ЗША пасля побытавай сваркі з партнёрам3

«За чатыры дні яе тройчы экстранна шпіталізавалі». Беларуска трапіла ў эміграцыйную турму ў ЗША пасля побытавай сваркі з партнёрам

Усе навіны →
Усе навіны

Гістарычны фестываль «Наш Грунвальд» сёлета адмянілі1

«Даў знаёмаму тэлефон на 10 хвілін». Як на мінчука яго знаёмы аформіў пяць пазык на вялікую суму7

Пенсіянер з Гомеля паверыў махлярам, прадаў кватэру, набраў пазык і аддаў грошы2

У Калінінградзе наладзілі выпуск падробленых люксавых BMW2

Уладальнік Ford аказаўся вінаватым у аварыі з Porsche Cayenne. Колькі ён павінен выплаціць за рамонт, хоць страхоўка і была8

У Лёзне пад колы аўто трапіў 17‑гадовы матацыкліст1

Z-ваенкара «Трынаццатага» арыштавалі па абвінавачанні ў экстрэмізме1

Праверыць кошт кватэры анлайн можна цяпер не толькі ў Мінску

Устаноўлена асоба медыка, які катаваў украінскіх палонных і дамагаўся іх у калоніі Уладзімірскай вобласці15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«За чатыры дні яе тройчы экстранна шпіталізавалі». Беларуска трапіла ў эміграцыйную турму ў ЗША пасля побытавай сваркі з партнёрам3

«За чатыры дні яе тройчы экстранна шпіталізавалі». Беларуска трапіла ў эміграцыйную турму ў ЗША пасля побытавай сваркі з партнёрам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць