Культура44

Зірніце, які прыгожы крыж адкапалі ў Вішневе ФОТА

Напрыканцы 2019 года каля напаўразбуранай прыдарожнай капліцы святога Яна непадалёк ад Вішнева, што на Смаргоншчыне, быў знойдзены старадаўні каваны крыж, які праляжаў у зямлі не адно дзесяцігоддзе, піша Catholic.by.

Вішневаў у тым кірунку ёсць два: адно на Валожыншчыне, там служыў айцец Уладыслаў Чарняўскі і нарадзіўся Шымон Пэрэс, а другое — на Смаргоншчыне, дзе нарадзіўся кампазітар Мечыслаў Карловіч.

Прыдарожную капліцу ў гонар Яна Хрысціцеля тутэйшыя жыхары паставілі між мястэчкам Вішневам і вёскаю Галоднічы, перайменаванай бальшавікамі ў «Краснаазёрную», што прытулілася на беразе маляўнічага, чыстага і спакойнага Вішнеўскага возера.

Стромкая і велічная калісьці, капліца сёння пагражае вось-вось абрынуцца, нягледзячы на рыштаванні, што шчыльна абступілі яе з усіх бакоў…

Краязнаўцы-энтузіясты, якія займаюцца пошукам цікавых гістарычных артэфактаў, вырашылі даследаваць прылеглую да капліцы тэрыторыю. І не дарэмна: ім удалося знайсці крыж, які калісьці вянчаў культавую пабудову і на які жагналіся ўсе, хто ішоў або ехаў па гасцінцы побач.

Знойдзеную святыню з пашанаю перадалі ксяндзу Антонію Казлоўскаму, пробашчу вішнеўскай парафіі Святога Юды Тадэвуша, на тэрыторыі якой знаходзіцца капліца.

«Гэта добры знак! — радуецца святар. — Крыж знайшлі: цяпер засталося аднавіць капліцу, каб усталяваць яго на «законнае месца»».

Хутчэй за ўсё, крыж з капліцы знялі ў часы ваяўнічага атэізму, калі савецкая ўлада вяла змаганне з верай і рэлігійнымі сімваламі. А можа, хтосьці проста вырашыў яго схаваць і закапаў далей ад нядобрых вачэй, але не дачакаўся лепшых часоў, калі скончылася савецкае цемрашальства.

Як бы там ні было, крыж, нарэшце, знойдзены і, калі знойдуцца таксама высакародныя неабыякавыя людзі, гатовыя дапамагчы ў справе аднаўлення старадаўняй капліцы, зможа зноў вярнуцца на сваё пачэснае месца.

Нягледзячы на праведзеныя ў зямлі дзесяцігоддзі, крыж даволі добра захаваўся, а гэта сведчыць, хутчэй, на карысць версіі пра тое, што яго схавалі вернікі. Змагары з рэлігіяй звычайна не цырымоніліся і, скідваючы крыжы, іх моцна нявечылі, як, напрыклад, адбылося ў Свіры, куды вядзе гасцінец з Вішнева.

Выкананы ў традыцыйнай манеры з каванага металу, крыж з капліцы святога Яна мае ў вышыню 135 см ад ніжняга завостранага канца, якім ён, хутчэй за ўсё, мацаваўся да шарападобнай драўлянай «макаўкі», і да верхняга дэкаратыўнага элементу ў выглядзе лістка, крыху загнутага (і гэта, бадай што, адзінае заўважнае на ім пашкоджанне). Шырыня крыжа ўпоперак складае 95 см.

Аб аднаўленні капліцы маліўся ксёндз Антоній, калі 12 снежня цэлебраваў святую Імшу за Беларусь, якая трансліравалася на Першым нацыянальным канале Беларускага радыё. 

Каментары4

Цяпер чытаюць

Пасля беларускай вёскі Шнайдэраў больш не бянтэжыць пытанне ЛГБТ. Сям'я з Германіі, якая стала героямі прапаганды, вяртаецца ў ЕС26

Пасля беларускай вёскі Шнайдэраў больш не бянтэжыць пытанне ЛГБТ. Сям'я з Германіі, якая стала героямі прапаганды, вяртаецца ў ЕС

Усе навіны →
Усе навіны

«Убачыла ў Польшчы Conte — шакавала цана». Беларусы расказалі, што вязуць з Польшчы, а што — назад3

Швейцарскі ледавік аддаў целы альпіністаў, якія загінулі 34 гады таму2

Аператар Life мяняе тарыфы: што зменіцца з верасня2

Камандзір роты сам паехаў на пікапе пад агнём, каб выратаваць цяжкапараненых байцоў. Ён стаў Героем Украіны10

«Альбо супрацоўніцтва, альбо ШІЗА і новая справа». Марфа Рабкова і Наста Лойка — пра ціск, страх і змены ў калоніі6

Беларускі крымінальнік з забаронай на ўезд у Расію ламануўся на фронт. Але на мяжы яго арыштавалі і зноў пасадзілі3

Трамп пацвердзіў планы сустрэцца з Кім Чэн Ынам6

Дзяўчына зрабіла для сяброў на вяселле дыван з беларускіх грошай ФОТЫ4

У месцы, адкуль пачынаўся Гомель, пачалі ставіць помнік расійскаму фельдмаршалу11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пасля беларускай вёскі Шнайдэраў больш не бянтэжыць пытанне ЛГБТ. Сям'я з Германіі, якая стала героямі прапаганды, вяртаецца ў ЕС26

Пасля беларускай вёскі Шнайдэраў больш не бянтэжыць пытанне ЛГБТ. Сям'я з Германіі, якая стала героямі прапаганды, вяртаецца ў ЕС

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць