Меркаванні33

Лукавыя лічбы

Другі месяц запар статыстыка завышае паказчык тэмпаў росту ВУП, заніжаючы дэфлятар. У рэальнасці тэмпы падзення ВУП дасягнулі 6%. Піша эканаміст Аляксандр Чубрык.

Другі месяц запар статыстыка завышае паказчык тэмпаў росту ВУП, заніжаючы дэфлятар. У рэальнасці тэмпы падзення ВУП дасягнулі амаль 6%. Піша эканаміст Аляксандр Чубрык.

Быў такі савецкі эканаміст Ханін, які распрацоўваў альтэрнатыўныя ацэнкі аб’ёмаў гаспадаркі Савецкага Саюзу, а пасля й Расеі. Ягоныя артыкулы ды кнігі публікаваліся нават за савецкім часам, нават у часопісе «Коммуніст», хоць высновы, якія ён рабіў, сведчылі аб вялізнай ступені фальсіфікацыі статыстыкі тэмпаў эканамічнага росту ў СССР. Адзін з ягоных артыкулаў называўся «Лукавая лічба». Працы Ханіна ўзгадаліся, калі была апублікаваная лютаўская статыстыка аб стане беларускай эканомікі.

Вось якія звесткі прыводзіць агенцтва «Інтэрфакс» са спасылкай на Белстат:

1) у студзені‑лютым рэальны ВУП вырас на 2,3% у параўнанні з адпаведным перыядам 2008 году.

2) Гэта менш, чым у студзені (4,2% у параўнанні з студзенем мінулага году).

3) Дэфлятар ВУП у студзені‑лютым склаў 10,4%.

4) Гэта менш, чым у студзені – 19,6%.

Тутака хочацца сказаць велькі дзякуй, што падалі сапраўдную лічбу дэфлятару за студзень. З яе шляхам элементарнага арыфметычнага выліку вынікае, што ВУП у студзені ўпаў на 4,1%, а не вырас на 4,2%, як (НН амаль не памылілася, калі ацэньвала пра падзенне на 5%).

Затое

лічба дэфлятара за студзень‑люты, роўная 10,4% — з разраду неймавернага.
У 2008 годзе дэфлятар складаў 20,6%, у студзені — 19,6%. Дэфлятар ніякім чынам не мог так рэзка знізіцца ў пераліку за студзень‑люты ў параўнанні са студзенем. Кан’юнктура рынкаў у студзені і лютым мала рознілася. У рэальнасці дэфлятар за студзень‑люты мала розніўся ад студзеньскага.

Дарэчы тут будзе патлумачыць, што азначае эканамічны тэрмін «дэфлятар» і нашто ён выкарыстоўваецца. Гэта індэкс сярэдняга росту цэнаў у кошыку, які ўключае ў сябе не толькі спажывецкія, крамныя цэны, але і цэны прамысловых вытворцаў, цэны будаўнічых паслуг і г.д. Аб’ём эканомікі вылічваецца ў бягучых цэнах (у студзені‑лютым ён склаў 18307 млрд рублёў), але кожны чалавек разумее, што 1 рубель у студзені 2009 каштаваў меней, чым у студзені 2008, што за яго меней можна было купіць, ён быў умоўным эквівалентам меншае вартасці. Таму рост ВУП заўжды разлічваецца не ў бягучых, а ў супастаўных цэнах, з пералікам праз дэфлятар.

Калі рэальны дэфлятар за студзень‑люты быў роўны прыкладна тым самым 19,6%, атрымліваем скарачэнне ВУП за гэтыя два месяцы на 6% у параўнанні з студзенем‑лютым 2008 году.
Гэта значыць, што ў лютым ВУП змяншаўся яшчэ хутчэйшымі тэмпамі, чым у студзені.

Каментары3

Цяпер чытаюць

Марына Адамовіч апублікавала новыя ФОТЫ Міколы Статкевіча2

Марына Адамовіч апублікавала новыя ФОТЫ Міколы Статкевіча

Усе навіны →
Усе навіны

Кім Чэн Ын назваў «самую варожую дзяржаву»4

Даследчыкі выявілі правіла, якое кіруе модай ужо сто пяцьдзясят гадоў5

У Беларусь завезлі чырвоныя бананы. Што за яны?5

Трамп заявіў, што хоча браць удзел у кіраванні Іранам10

У Мінадукацыі патлумачылі, чаму ў медыцынскія ВНУ не будуць набіраць платнікаў3

Пасля Мінска кошт праезду ў грамадскім транспарце падаражэе і ў рэгіёнах

Расія збіраецца паставіць у Беларусі чатыры станцыі кіравання дальнабойнымі дронамі6

Ці могуць іранскія ракеты пагражаць Парыжу, Берліну і Лондану?

Беларуска хацела атрымаць у польскім банку іпатэку, а цяпер можа сесці на пяць гадоў7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Марына Адамовіч апублікавала новыя ФОТЫ Міколы Статкевіча2

Марына Адамовіч апублікавала новыя ФОТЫ Міколы Статкевіча

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць