Злучаныя Штаты Амерыкі не прызнаюць і ніколі не будуць прызнаваць дамаганні Расіі на суверэнітэт над паўвостравам Крым, заявіў дзяржсакратар ЗША Майка Пампеа, піша РБК.
У заяве гаворыцца, што 27 лютага адзначаецца шостая гадавіна спробы Расіі анексаваць Крымскі паўвостраў Украіны.
«Крым — гэта Украіна. Мы заклікаем Расію спыніць акупацыю Крыма», — адзначыў амерыканскі дыпламат.
Пампеа нагадвае, што ўлады працягваюць парушаць правы чалавека на паўвостраве. У прыватнасці, у турмы трапілі больш за 80 чалавек «за мірнае супрацьдзеянне акупацыі».
Пампеа таксама дадаў, што санкцыі супраць РФ захаваюцца да поўнага выканання мінскіх пагадненняў і вяртання Крыма.
0
0
0
0
0
0