Свет

У Іране зацверджаныя кандыдаты на прэзідэнцкіх выбарах — пяць кансерватараў і адзін рэфарматар

У Іране пачынаецца двухтыднёвая перадвыбарная кампанія напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў, датэрмінова прызначаных на 28 чэрвеня пасьля гібелі прэзмдэнта Ібрахіма Раісі ў авіякатастрофе 19 мая, піша Бі-бі-сі.

Махамеда Галібафа называюць самым імаверным пераможцам выбараў. Фота: Vahid Salemi / AP

У нядзелю Рада вартавых Ісламскай рэвалюцыі, Канстытуцыйны орган, які адказвае за праверку кандыдатаў на выбарах, ухваліў кандыдатуру спікера парламента Махамада Багера Галібафа і яшчэ пяцярых чалавек для ўдзелу ў выбарах.

Іранскія ўлады пазбавілі бачных умераных кандыдатаў права ўдзельнічаць у пазачарговых прэзідэнцкіх выбарах, у выніку чаго колькасць кандыдатаў скарацілася да пяці прыхільнікаў жорсткай лініі і аднаго ўмеранага рэфарміста.

Хоць найвышэйшым кіраўніком Іранскай дзяржавы з'яўляецца неабіраны Вярхоўны лідар аятала Алі Хаменеі, прэзідэнт — гэта другая па значнасці пасада.

Кароткі спіс зацверджаных кандыдатаў і іх палітычныя біяграфіі можна лічыць індыкатарам таго, што пасля выбараў зменаў у палітыцы Тэгерана, хутчэй за ўсё, не адбудзецца.

Да ўдзелу ў выбарах дапушчаныя:

Махамад Багер Галібаф — спікер парламента, былы мэр Тэгерана і былы камандуючы ВПС Корпуса вартавых Ісламскай рэвалюцыі

Саід Джалілі — член Рады па мэтазгоднасці, былы галоўны перамоўшчык па ядзернай праграме

Алірэза Закані — мэр Тэгерана

Масуд Пезешкіян — дэпутат парламента

Мастафа Пурмахамадзі — былы міністр унутраных спраў і юстыцыі

Амір-Хасейн Газізадэ Хашэмі — кіраўнік іранскага фонду па справах пакутнікаў і ветэранаў

Як і на папярэдніх выбарах, Рада адхіліла большасць заявак — 74. Сярод тых, каго не дапусцілі да ўдзелу ў выбарах, ёсць і вядомыя фігуры — напрыклад, былы прэзідэнт Махмуд Ахмадзінежад, які займаў гэтую пасаду з 2005 па 2013 год.

Адзіны кандыдат ад лагера рэфарматараў — Масуд Пезешкіян, член парламента ад Рэфармісцкай партыі.

«Станоўчы момант у Пезешкіане — тое, што ён не супрацьстаіць ні аднаму з асноўных элементаў улады ў істэблішменце. Акрамя таго, у яго велізарная база падтрымкі сярод шматлікай Азербайджанскай абшчыны на паўночным захадзе Ірана. Я лёгка магу прадставіць яго ў якасці наступнага прэзідэнта Ірана», — сказаў іранскі аналітык Саід Лайлаз у інтэрв'ю Financial Times.

Каментары

Цяпер чытаюць

Расіянін месяц лётаў па Беларусі на машыне так, што атрымаў больш за 20 штрафаў на круглую суму7

Расіянін месяц лётаў па Беларусі на машыне так, што атрымаў больш за 20 штрафаў на круглую суму

Усе навіны →
Усе навіны

Падводны паляўнічы паляваў на Бярэзіне і знайшоў чалавечае цела

Лукашэнка патрабуе адкрываць у сельскай мясцовасці міні-пякарні са свежым хлебам14

Журналіста «Еўрарадыё» Тарналіцкага дадалі ў базу «Міратворац» — за некрытычную гутарку з украінскім ухілянтам34

У прэзідэнты Францыі вырашыў балатавацца пяціразовы алімпійскі чэмпіён1

Колькі беларусаў загінула на вайне з Украінай? Больш за 1600, але наколькі больш?38

Хакейнае «Дынама» закрыла сваё кафэ ў мінскім гандлёвым цэнтры1

У Беларусі выпусцяць навагодняе марожанае са смакам святочных напояў

Расійскія хакеры ўзламваюць смартфоны нават праз надзейныя сайты. Адзіная страхоўка: абнаўляць праграмнае забеспячэнне1

Памерла народная артыстка Беларусі Святлана Вуячыч

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Расіянін месяц лётаў па Беларусі на машыне так, што атрымаў больш за 20 штрафаў на круглую суму7

Расіянін месяц лётаў па Беларусі на машыне так, што атрымаў больш за 20 штрафаў на круглую суму

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць