Кантынентальная хакейная ліга прыняла рашэнне аб прыпыненні розыгрышу Кубка Гагарына (плэй-оф) тэрмінам на адзін тыдзень для арганізацыі і ўзгаднення з дзяржаўнымі органамі новага фармату правядзення другога этапу чэмпіянату з удзелам шасці расійскіх клубаў.
Дата пачатку, тэрміны правядзення і падрабязны фармат розыгрышу будуць вызначаны ў найбліжэйшы час, гаворыцца ў заяве на сайце КХЛ.
Раней было вядома, што ад удзелу ў плэй-оф адмовіліся фінскі «Ёкерыт» і казахстанскі «Барыс».
Што да Нацыянальнай хакейнай лігі, то там сезон, па апошняй інфармацыі, прыпынены да 15 мая.
Каментары