Страхаванне ад каранавіруса не спрацуе, калі ў пасведчанні аб смерці напішуць «пнеўманія»
У сакавіку «Белдзяржстрах» прапанаваў кліентам новую паслугу — страхаванне ад каранавіруса. У выпадку смерці спадчыннікам памерлага заплацяць у 100 разоў больш за страхавы ўнёсак.
Чытайце: З'явілася страхоўка ад каранавіруса. Калі чалавек памрэ, сваякам заплацяць у 100 разоў больш
Вось толькі ўзнікае пытанне: ці заплацяць што-небудзь наогул, калі каранавірус у чалавека быў знойдзены, але ў пасведчанні аб смерці пазначаны афіцыйны дыягназ — пнеўманія?
«Афіцыйным дыягназам мусіць быць каранавірус, страхавання ад пнеўманіі ў нас няма, — кажуць у «Белдзяржстраху». — То-бок, калі ў пасведчанні не запісаны каранавірус, сваякам памерлага нічога не заплацяць».
А ці можа наогул прычынай смерці быць каранавірус, ці гэта толькі абцяжарвальны фактар для іншых хвароб?
«Каранавірус можа быць афіцыйнай прычынай смерці. У Міжнароднай класіфікацыі хвароб дзясятага перагляду (МКХ-10) пазначаны COVID-19», — патлумачыў «Нашай Ніве» медык.
-
Прапагандысты паказалі на некалькі секунд паперку з імёнамі раней вызваленых палітвязняў. Што за людзі ў гэтым спісе?
-
Трэнерка-блогерка абразіла наведвальніцу ў трэнажорцы ў Новай Баравой. Цяпер скардзіцца на цкаванне
-
Беларускі маньяк сядзіць у Расіі і прыдумляе сабе новыя крымінальныя справы, каб не вяртацца ў турму, дзе яго катуюць
Каментары