Свет99

У Польшчы прапанавалі з-за каранавіруса правесці выбары прэзідэнта па пошце

Ніжняя палата польскага парламента (Сойм) у панядзелак прыняла прапанаваны кіруючай партыяй «Права і справядлівасць» (ПіС) праект паправак у Выбарчы кодэкс, які дазваляе правесці чарговыя выбары прэзідэнта краіны, прызначаныя на 10 мая, дыстанцыйна — з дапамогай пошты, піша tass.ru.

Аўтары праекта заяўлялі, што паштовае галасаванне — неабходная мера, каб засцерагчы выбаршчыкаў у перыяд пандэміі. Супраць выступілі не толькі прадстаўнікі апазіцыі, але і палітычнае аб'яднанне «Паразуменне» віцэ-прэм'ера Яраслава Говіна, якое ўваходзіць у кааліцыю з ПіС. Ён прапанаваў перанесці выбары на два гады, змяніўшы Канстытуцыю і падоўжыўшы паўнамоцтвы дзейнага прэзідэнта Анджэя Дуды з цяперашніх пяці да сямі гадоў. Апазіцыя заявіла, што не падтрымае гэтую ініцыятыву.

Але з другой спробы ПіС удалося ўнесці праект на разгляд Сойму і зацвердзіць яго.

Як адзначаюць назіральнікі, папраўкі ў выбарчы кодэкс ПіС вырашыла ўводзіць занадта позна. Нават калі Сенат (верхняя палата парламента) аператыўна іх зацвердзіць, на падрыхтоўку да дыстанцыйнага галасавання ў краіне з 30 млн выбаршчыкаў застанецца менш за тыдзень.

У Польшчы колькасць выяўленых выпадкаў заражэння каранавірусам дасягнула 4 413, 107 чалавек памерлі, 162 ачунялі. Для процідзеяння пашырэнню інфекцыі ўлады Польшчы ўвялі рэжым эпідэміі, зачынілі межы для іншаземцаў і адпраўляюць ўсіх, хто ўязджае ў краіну, на 14-дзённы каранцін. У краіне зачыненыя ўсе ўстановы, за выключэннем прадуктовых крам і аптэк. Жыхарам забаронена выходзіць з дому без крайняй неабходнасці. Усе грамадзяне абавязаны выконваць сацыяльную дыстанцыю ў два метры.

10 мая ў Польшчы павінен прайсці першы тур прэзідэнцкіх выбараў. Калі ніхто з кандыдатаў не набярэ больш за 50% галасоў, 24 мая адбудзецца другі тур з удзелам двух кандыдатаў, якія набралі найбольш. З-за пандэміі выбарчая кампанія фактычна замарожаная. Паводле апытанняў, больш за 70% жыхароў Польшчы лічаць неабходным перанесці волевыяўленне на пазнейшы тэрмін.

Каментары9

Цяпер чытаюць

«Для беларускіх уладаў я, хутчэй, магчымасць, а не пагроза». Калеснікава дала вялікае інтэрв’ю Золатавай73

«Для беларускіх уладаў я, хутчэй, магчымасць, а не пагроза». Калеснікава дала вялікае інтэрв’ю Золатавай

Усе навіны →
Усе навіны

З'явілася ВІДЭА, як французскія вайскоўцы бяруць на абардаж танкер расійскага ценявога флоту1

Апытанне: больш за палову еўрапейцаў лічаць Трампа «ворагам Еўропы»19

Вось як працуе тэлеграм-бот, з дапамогай якога ўзламалі журналіста Казакевіча1

Пад Гроднам паляўнічых мабілізавалі на адстрэл ваўка8

«Вось гляджу на тэрмометр — дома +13». Беларуска з Кіева расказала, як яе сям'я перажывае гэту цяжкую зіму3

«Паліцы пустыя». Перакупшчыкі масава вывозяць з Польшчы ў Беларусь яйкі Kinder адной серыі3

Ілан Маск вяртаецца ў палітыку

Спецслужбы Беларусі ўзламалі акаўнт журналіста Змітра Казакевіча і апублікавалі яго перапіскі11

У Беларусі з’явіўся новы плацежны сэрвіс

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Для беларускіх уладаў я, хутчэй, магчымасць, а не пагроза». Калеснікава дала вялікае інтэрв’ю Золатавай73

«Для беларускіх уладаў я, хутчэй, магчымасць, а не пагроза». Калеснікава дала вялікае інтэрв’ю Золатавай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць