Грамадства33

Газета Ушацкага раёна інфармавала пра 53 выпадкі пнеўманіі, але пасля выдаліла гэта з сайта

Стала вядома аб 13 заражаных каранавірусам у Лёзненскім раёне, ён стаў 14-м рэгіёнам Віцебшчыны, дзе паведамілі аб наяўнасці COVID-19. Ва Ушацкім раёне колькасць хворых з пнеўманіяй пераваліла за паўсотню, паведамляюць Народныя навіны Віцебска.

Прычым адбылося гэта вельмі незвычайна — пра факты захворвання на каранавірусную інфекцыю на Лёзненшчыне напісала «Беларусь Сегодня», а мясцовая раённая газета толькі праз некаторы час перадрукавала інфармацыю з цэнтральнага СМІ.

Несуцяшальная інфармацыя паступіла з Паставаў, там за суткі колькасць хворых COVID-19 па інфармацыі газеты «Пастаўскі край» павялічылася больш чым у тры разы — з 4 да 13 пацыентаў. Адзін чалавек падключаны да апарата штучнай вентыляцыі лёгкіх.

У Глыбоцкім раёне ўжо два чалавекі, якія заразіліся каранавіруснай інфекцый. Аб студэнце, якога адправілі дадому з Віцебска, ужо пісалі. Таксама каранавірус выявілі ў жанчыны, якая выязджала за межы раёна і вярнулася дадому. Такім чынам, абодва выпадку тут завозныя, піша газета «Веснік Глыбоччыны».

Выданне Ушацкага раёна «Патрыёт» 16 красавіка паведаміла пра тое, у стацыянары Ушацкай райбальніцы праходзяць лячэнне сем чалавек, у якіх лабараторна пацверджаны факт заражэння каранавірусам, пры гэтым 14 красавіка там было восем такіх хворых. Магчыма, першы хворы ўжо выпісаны, але дакладнай інфармацыі няма. Акрамя таго, 53 пацыенты ва Ушацкім раёне хварэюць на пнеўманію. Да апаратаў штучнай вентыляцыі лёгкіх падключаны двое хворых. У раёне выявілі 81 кантакт першага ўзроўню, іх абследавалі і ўзялі пад медыцынскае назіранне. На жаль, такая падрабязная інфармацыя пазней была выдаленая з сайта газеты і захавалася толькі ў агрэгатары RSS.

У цэлым у Віцебскай вобласці на 16 красавіка было зафіксавана 1092 выпадкі інфіцыравання каранавірусам.

Каментары3

Цяпер чытаюць

Зяленскі: Украіна закрывае неба Расіі для цывільнай авіяцыі11

Зяленскі: Украіна закрывае неба Расіі для цывільнай авіяцыі

Усе навіны →
Усе навіны

Маладога юрыста Міраслава Бандарэнку асудзілі за палітыку і аб’явілі «тэрарыстам»2

21‑гадовага хлопца, якога шукалі ў Дзяржынскім раёне, знайшлі мёртвым

У Румыніі, Эстоніі і Латвіі абвяшчалі паветраную трывогу і падымалі знішчальнікі НАТА праз беспілотнікі

На МКАД 22‑гадовы кіроўца BMW збіў асвятляльную мачту5

«Не ведаю, дзе ён жыве і што есць». У беларускай мадэлі ў Канадзе муж забраў сына20

«Колькі за рэкламу заплацілі?» Юнак з мадэльнай знешнасцю робіць топавыя тыктокі з працы на заводзе ліфтоў5

«Чакаем у Мінску +1 славутасць!» Блогераў прывезлі ў былую турму на Валадарскага23

Мінюст пазбавіў ліцэнзіі адваката за дыскрэдытуючыя дзеянні

У Краснаярскім краі Расіі сямікласніца з нажом напала на настаўніцу7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зяленскі: Украіна закрывае неба Расіі для цывільнай авіяцыі11

Зяленскі: Украіна закрывае неба Расіі для цывільнай авіяцыі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць