Грамадства1717

Брытанскі цэнтр SOL даслаў першыя адказы на лісты з Беларусі

Выяўляецца, што толькі ў цэнтральны офіс брытанскай кампаніі ў сувязі са звальненнем супрацоўніцы цэнтру SOL у Мінску Мар’яны Груздзіловіч прыйшло каля 130 электронных лістоў.

Выяўляецца, што толькі ў цэнтральны офіс брытанскай кампаніі ў сувязі са звальненнем супрацоўніцы цэнтру SOL у Мінску Мар’яны Груздзіловіч прыйшло каля 130 электронных лістоў.

Маскоўскі беларус, эканаміст Алесь Чайчыц атрымаў ліст ад выканаўчага дырэктара SOL UK Грэнвіла Іо, у якім той тлумачыць пазіцыю брытанскага офісу наконт звальнення Мар’яны Груздзіловіч:

«Што з’яўляецца відавочным, дык тое, што пытанне наконт Дня волі паўстала падчас уроку англійскай мовы. Паводле кантракту, выкладчыкам СОЛ Мінск забаронена падчас заняткаў выказваць свае персанальныя погляды на палітычныя, рэлігійныя ці сэксуальныя тэмы, і ўсе выкладчыкі папярэджаныя на гэты конт. Мар’яна адназначна парушыла гэта правіла».
Аднак, піша, выканаўчы дырэктар SOL UK, «былі таксама іншыя фактары, не звязаныя з гэтым інцыдэнтам, якія спрычыніліся да звальнення, не па палітычных матывах, а з-за нездавальняючага выканання ёю сваіх прафесійных абавязкаў». Ён падкрэслівае, што той факт, што муж Мар’яны — журналіст радыё «Свабода», прывёў да хуткага тыражавання інфармацыі пра звальненне з адпаведнай ацэнкай.

Акрамя таго, паведамляе Грэнвіл Йіо, імя брытанскай кампаніі было памылкова звязанае з СОЛ Мінск. Гэта пры тым, што SOL UK не мае абсалютна ніякага ўплыву на ўмовы кантрактаў, якія СОЛ Мінск заключае са сваімі настаўнікамі. «Пагадненне паміж намі — гэта пагадненне толькі аб сяброўстве, і паміж намі няма абсалютна ніякіх юрыдычных, фінансавых ці адміністратыўных сувязяў — СОЛ Мінск на 100% незалежны ад СОЛ у Вялікабрытаніі» — піша Грэнвіл Йіо.

Кіраўніцтва брытанскага цэнтру выказвае заклапочанасць тым, што любая шкода іхняй рэпутацыі ў Беларусі можа перашкодзіць яму у аказанні фінансавай падтрымкі беларускіх выкладчыкаў англійскай мовы.

Усяго, паведамляе выканаўчы дырэктар SOL UK, у сувязі са звальненнем супрацоўніцы кампаніі SOL у Мінску Мар’яны Груздзіловіч брытанскі цэнтр атрымаў — трэба думаць, за першы дзень кампаніі пратэсту, у пятніцу, — каля 130 электронных лістоў.

«Я паважаю і спачуваю ўсім, хто выказвае пратэст, а таксама самой Мар'яне Груздзіловіч, — кажа супрацоўнік СОЛ, — але я таксама веру, што СОЛ Мінск дзейнічалі адпаведна з абмежаваннямі, у якіх яны павінны працаваць. Звальненне не было палітычна матываваным, хаця правілы, якія яны ўвялі (і якія таксама дзейнічаюць у школах у Вялікай Брытаніі), магчыма, павінны прымяняцца больш строга з-за палітычнай сітуацыі ў Беларусі. Я засмучаны гэтым, і мы ўсе жадаем дэмакратычных пераменаў у Беларусі, якія, канечне ж, адбудуцца ў будучыні»,
— піша ён.

Звальненне настаўніцы выклікала тым больш эмацыйную рэакцыю ў Беларусі, што ва ўсіх школах і ВНУ вядзецца абавязковая агітацыя за А.Лукашэнку і ягоную палітычную групоўку: праз ідэалагічную вертыкаль, курсы дзяржаўнай ідэалогіі, палітінфармацыі і БРСМ.

Каментары17

Цяпер чытаюць

Памятаеце Асоль Слівец? Жыццё фрыстайлісткі змянілася да непазнавальнасці, цяпер яна Абігаль7

Памятаеце Асоль Слівец? Жыццё фрыстайлісткі змянілася да непазнавальнасці, цяпер яна Абігаль

Усе навіны →
Усе навіны

Сапраўдны палац за 90 рублёў. У Беларусі шукаюць гаспадара для пабудовы 1751 года6

Гэтай ноччу тэмпература не апускалася ніжэй за 10 градусаў

Францыя і Канада адкрылі консульствы ў Грэнландыі

Адстаўны падпалкоўнік міліцыі адсудзіў кватэру ў сваёй дачкі. Гучная сямейная гісторыя з Брэста14

Галоўнага судмедэксперта Мазыра асудзілі па справе Гаюна7

Дзяржаўныя СМІ паведамілі пра аднаўленне чыгуначнага злучэння з Польшчай. Ці праўда?11

«Ён яшчэ сваё слова скажа». Ціханоўская — пра Ціханоўскага11

«Нешта можа здарыцца»: Трамп зрабіў новую заяву наконт мірных перамоў аб Украіне1

На Алімпіядзе ізалявалі жаночую зборную па хакеі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памятаеце Асоль Слівец? Жыццё фрыстайлісткі змянілася да непазнавальнасці, цяпер яна Абігаль7

Памятаеце Асоль Слівец? Жыццё фрыстайлісткі змянілася да непазнавальнасці, цяпер яна Абігаль

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць