Грамадства3434

Вайскоўцы Расіі і Кітая адмовіліся ад удзелу ў парадзе ў Мінску

30 красавіка трэніроўкі роты ганаровай варты на праспекце Пераможцаў не адбудзецца. Яе перанеслі на 5 і 6 мая, і пройдзе яна на тэрыторыі вайсковай камендатуры ва Уруччы. Пра гэта Свабодзе паведаміла прэс-сакратар Міністэрства абароны Наталля Гаўрусік.

Таксама Наталля Гаўрусік абвергла ранейшае паведамленне Свабоды, што напярэдадні, 29 красавіка, не адбылося рэпетыцыі вайсковай тэхнікі, якая будзе задзейнічаная ў парадзе 9 мая.

«Рэпетыцыя адбылася ўчора ўвечары ў раней прызначаны час. Яна прайшла ў фармаце, які завецца «пешы па машыннаму» — бяз выезду вайсковай тэхнікі. Гэта своесаблівая рэкагнасцыроўка для механікаў-кіроўцаў, калі яны прыязджаюць вывучыць маршрут, якім пазьней павядуць тэхніку. Такая форма правядзення рэпэтыцый часта выбіраецца перад тым, як пачаць трэніроўкі з тэхнікай», — сказала Наталля Гаўрусік.

Інфармацыі аб магчымай адмене парада яна не мае.

Раней планавалася, што 9 мая ў парадзе, акрамя беларускіх вайскоўцаў і супрацоўнікаў МУС, возьмуць удзел таксама вайскоўцы з Расіі і Кітая.

«Вайсковыя ведамствы Расіі і Кітая паведамілі, што прынялі рашэнне не накіроўваць склад для ўдзелу ў вайсковым парадзе ў Мінску 9 мая», — сказала Наталля Гаўрусік.

Прэс-сакратарка паўтарыла, што да 9 мая адбудзецца сама меней адна генеральная рэпэтыцыя парада, але яе дату пакуль не прызначылі.

Чытайце таксама:

Над Мінскам прайшла першая паветраная рэпетыцыя парада на 9 Мая ФОТЫ

Мінабароны: Сярод удзельнікаў парада інфікаваных няма, працягваем падрыхтоўку

Каментары34

Цяпер чытаюць

Усе навіны →
Усе навіны

У Калумбіі адбыўся моцны землятрус, ужо дзясяткі загінулых

У Беларусі знайшлі копію швейцарскіх Альпаў — але турыстаў там не чакаюць2

Амерыканцы распрацоўваюць натрыевыя акумулятары як альтэрнатыву літыевым, але баяцца кітайцаў3

Вярхоўны суд Расіі зняў з выбараў у Думу партыю «Яблык» — адзіную супраць вайны17

Беларускага лідара міжнароднай хакерскай групоўкі прысудзілі да 16 гадоў турмы ў ЗША

Кінутыя аўтамабілі будуць прыбіраць з вуліц гарадоў хутчэй

УСУ нанеслі ўдар па нафтахімічным камбінаце ў Табольску1

У Мінску чысцілі рэчку і ледзь не ўтапілі экскаватар1

Чэрвень і ліпень у Заходняй Еўропе сталі самымі гарачымі за ўсю гісторыю назіранняў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памёр Аляксандр Мілінкевіч27

Памёр Аляксандр Мілінкевіч

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць