Эканоміка11

У БСБ Банку цяпер можна залічваць зарплату і адсылаць дакументы са смартфона

БСБ Банк прадаставіў юрыдычным асобам магчымасць залічваць зарплату супрацоўнікам, адсылаць дакументы ў банк і мець зносіны з аперацыяністам са смартфона. Усе гэтыя функцыі з'явіліся ў абноўленым мабільным банку.

Новаўвядзенне прадаставіць больш свабоды бізнэс-кліентам. Яны ўжо і так вырашаюць практычна ўсе задачы ў інтэрнэт-банку, хаця некаторыя аперацыі зручней здзяйсняць не з кампутара, а са смартфона. Такую магчымасць якраз і ўкаранілі ў БСБ Банку.

У мабільным банку з'явіліся тры папулярныя запыты. Перш за ўсё, гаворка аб пераліку зарплаты: спісы супрацоўнікаў можна захоўваць, застаецца запоўніць толькі некалькі граф. Акрамя таго, са смартфона можна адсылаць у банк файлы і электронныя версіі дакументаў. Іх трэба толькі сфатаграфаваць прама ў мабільным дадатку, пры гэтым яны не страцяць юрыдычнай сілы.

У мабільным банку таксама можна кантактаваць з асабістым аперацыяністам. Што важна, такія паведамленні раўнацэнныя афіцыйным.

Каб атрымаць доступ да новых функцый, трэба абнавіць дадатак або спампаваць яго ў Play Market або AppStore.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Народныя Geely і Belgee недакупіцца. Па новыя аўто трэба месяцамі чакаць у чарзе

Народныя Geely і Belgee недакупіцца. Па новыя аўто трэба месяцамі чакаць у чарзе

Усе навіны →
Усе навіны

«Хто як працуе, той так і есць». Зміцер Дашкевіч паказаў сваю ссабойку ад каханай9

«Каб беларусы ўнутры краіны і за мяжой чыталі адны навіны». Ціханоўская павіншавала «Нашу Ніву» са 120‑годдзем7

Беларус адшукаў новую планету з дапамогай ШІ — знаходка ўжо зацікавіла НАСА2

У Швецыі распрацавалі дрон-перахопнік для знішчэння хуткасных расійскіх беспілотнікаў

Расійскія ўлады пачалі рыхтавацца да транспартнай блакады Калінінградскай вобласці6

Зяленскі: Замест гарантый Кіеву паводле артыкула 5 статута НАТА, ці не прасцей прыняць Украіну ў альянс?10

Беларуса-добраахвотніка, які кінуў гранату ў жылым доме ў Харкаве, адправілі на псіхіятрычную экспертызу

У Гродзенскай вобласці — новы інспектар ад Лукашэнкі

Лукашэнка прызначыў новага віцэ-прэм'ера, адказнага за сельскую гаспадарку6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Народныя Geely і Belgee недакупіцца. Па новыя аўто трэба месяцамі чакаць у чарзе

Народныя Geely і Belgee недакупіцца. Па новыя аўто трэба месяцамі чакаць у чарзе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць