Улада4141

Лукашэнка: Самае страшнае для нас, каб пад гэты шумок нас не прыбралі

У Беларусі нікому не будзе дазволена сілавым чынам вырашаць праблемы, якія трэба вырашаць мірна. Пра гэта кіраўнік дзяржавы заявіў, размаўляючы ў Брэсце з удзельнікамі памятнага мерапрыемства з нагоды гадавіны пачатку Вялікай Айчыннай вайны, перадае БелТА.

«Я заўсёды вам казаў: я нікому не дазволю сілавым чынам вырашаць праблемы, якія трэба вырашаць мірна, палітычным шляхам, на падставе нашых законаў. Так будзе заўсёды», — падкрэсліў ён.

Кіраўнік дзяржавы заклікаў не звяртаць увагі на тое, што «нам там падпяваюць»: «Нешта не тое робім… А калі накраў, дык нічога страшнага…»

«Калі б мы гэтым зладзюжкам за гады сваёй незалежнасці крылы не падрэзалі, мы б сёння пабудавалі алігархічную дзяржаву і стаялі б на каленях, — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка. — Таму глядзіце на гэта спакойна і не думайце, што гэта хтосьці выкарыстоўвае ў палітычных мэтах. Няма такой неабходнасці ў Беларусі — выкарыстоўваць нешта ў палітычных мэтах».

Кіраўнік дзяржавы таксама заклікаў берагчы краіну і мір. «Не паддавайцеся на хітрыкі трох-чатырох нейкіх шарлатанаў. Яны будуць выкарыстоўваць усё. І акумулятары, і заводы, і іншае. Трэба — знясём дазвання гэты ваш «акумулятар», калі толькі ў ім праблема. Але не ў ім, я гэта разумею. Шукаюць, за што зачапіць, і вас туды павесці. Памятаеце, што гэтага рабіць нельга», — падкрэсліў Лукашэнка.

«Мы ў сваёй краіне разбярэмся, як след. І Брэст мне не чужы. Гэта і мой горад, дзе прайшлі самыя цяжкія гады майго жыцця. Вы ведаеце, што такое армія. Таму беражыце сябе, будзьце спакойныя, не хвалюйцеся. Не напружвайцеся. Нас і так напружылі з гэтым каронапсіхозам. Але самае страшнае для нас, каб пад гэты шумок нас не прыбралі. Вось гэта для нас галоўнае», — рэзюмаваў кіраўнік дзяржавы.

Каментары41

Цяпер чытаюць

Каб не плаціць падатак на сабак, мінчукі пачалі здаваць іх у пункты адлову29

Каб не плаціць падатак на сабак, мінчукі пачалі здаваць іх у пункты адлову

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску браты забілі суседа, схавалі цела і спалілі доказы4

Як перажыць чэргі на мяжы? Што кажуць кіроўцы аўтобусаў і бывалыя пасажыры1

Новы пасол Украіны па пытаннях Беларусі: «Прызнаём Ціханоўскую лідарам. А ў Лукашэнкі няма манаполіі на голас народа»78

У Аўстрыі прапаў 19‑гадовы беларус, які прыехаў туды ў пошуках працы5

Беларуска распавяла, колькі ёй каштавала вярнуцца ў Беларусь пасля амаль чатырох гадоў жыцця ў Дубаі20

Хвіча Кварацхелія адмовіўся адказваць па-руску пасля фіналу Лігі чэмпіёнаў23

Армія ЗША нанесла ўдары па іранскіх радарах і пунктах кіравання беспілотнікамі ў раёне Гарук у Іране1

Што лепш: цвёрдае мыла ці гель для душу?6

На змену балеткам прыйшоў новы модны абутак

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Каб не плаціць падатак на сабак, мінчукі пачалі здаваць іх у пункты адлову29

Каб не плаціць падатак на сабак, мінчукі пачалі здаваць іх у пункты адлову

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць