Выбары-20202020

Як пераправерыць падлік галасоў? Больш за 200 айцішнікаў паўдзельнічалі ў «мазгавым штурме»

Фота Надзеі Бужан

18—19 ліпеня беларускія айцішнікі з розных краін правялі анлайн-хакатон Social Technology Hackathon 2020. Яны распрацоўвалі тэхнічныя рашэньні для альтэрнатыўнага падліку галасоў на прэзыдэнцкіх выбарах 9 жніўня, паведамляе Радыё Свабода.

Паводле арганізатараў, хакатон прайшоў вельмі эфэктыўна. Зарэгістравалася на ўдзел каля 500 чалавек, больш за 200 зь іх былі вельмі актыўныя. Мэнтары былі даволі высокага ўзроўню, кандыдаты навук, эканамісты з салідным стажам, людзі, якія стваралі свае праекты і пасьпяхова сканчалі іх. Было шмат цікавых прапаноў, якія адразу ж прапрацоўваліся.

Арганізатары хакатону абяцаюць распавесьці пра падрабязнасьці крыху пазьней.

19 ліпеня на першым мітынгу аб’яднанага штабу Віктара Бабарыкі, Сьвятланы Ціханоўскай і Валера Цапкалы Вераніка Цапкала сказала, што ў хакатоне ўдзельнічаюць больш за 200 ІТ-супрацоўнікаў, неабыякавых грамадзян, якія жывуць у Беларусі, Украіне, Нямеччыне, Расеі, іншых краінах, і аб’яднаныя яны адной задачай — дамагчыся пераменаў у Беларусі.

«Таму мэта хакатону — распрацоўка новых ІТ-інструмэнтаў, якія ўскладняюць фальсыфікацыі на выбарах. Дзякуй, айцішнікі, вы робіце вялікую справу для сваёй краіны», — заявіла Вераніка Цапкала.

Цяпер арганізатары хакатону занятыя сыстэматызацыяй праектаў і ідэй. Найбольш карысныя і цікавыя неабходна ўвасобіць у некалькі супольных рашэньняў, каб яны працавалі на агульную мэту: сумленныя выбары.

Ужо створана плятформа для назіральнікаў і выбарцаў для кантролю за хадой выбарчага працэсу — zubr.in. Гэта адзіная сыстэма анлайн-маніторынгу, дзе можна даведацца пра кожнага з кандыдатаў і пра іх кампаніі, пра любую арганізацыю, якая задзейнічана ў выбарах, пра сяброў выбарчых камісій на любым участку для галасаваньня.

Мэта праекту zubr.in — фіксаваць, апрацоўваць і адлюстроўваць усе зьвесткі пра працэс выбараў у Беларусі ў рэжыме рэальнага часу.

Было шмат ідэй, як ажыцьцяўляць незалежны падлік і як праводзіць агітацыю.

На пытаньне Свабоды, наколькі рэальна ўвасобіць гэтыя праекты ў краіне, дзе ў любы момант могуць «вырубіць» інтэрнэт, ці ўлічваліся іншыя асаблівасьці і неспадзяванкі, арганізатары адказалі, што ідэі рэалізоўваюцца, не зважаючы на палітычныя рэаліі. Бюлетэні будуць апрацоўвацца з дапамогай штучнага інтэлекту. Тут нічога складанага для выбарніка — павінны быць Telegram, Viber і камэра на тэлефоне. Астатняе ўсё робіцца не ў Беларусі.

Каментары20

Цяпер чытаюць

Ці закрыюць Еўропу для беларусаў? Дарадца Ціханоўскай распавёў, пра што дамовіўся ў Берліне5

Ці закрыюць Еўропу для беларусаў? Дарадца Ціханоўскай распавёў, пра што дамовіўся ў Берліне

Усе навіны →
Усе навіны

Жыхары гомельскага дома, пацярпелага ад выбуху газу, атрымалі ключы ад адноўленых кватэр1

У Магілёве на святлафорах адключылі ўсе таймеры

Украіна зноў ударыла па расійскіх аэрадромах у Крыме2

Мінкульт пазбавіў статусу помніка архітэктуры згарэлую царкву ў Сцяпанках. Каб не аднаўляць?3

Выручка трох найбуйнейшых беларускіх ІТ-бізнэсаў у Літве ўпала ў 2025

Хто такі Анатоль Міхнавец, які стаў віцэ-спікерам Каардынацыйнай рады15

Аўтазаводца з Міханавічаў кінулі за краты за палітычныя выказванні1

У Новай Баравой будуюць новы дом з кватэрамі ад 35 квадратаў. Cамая танная — $86 тысяч2

У цэнтры Мінска адкрыўся новы салон Geely і Belgee3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ці закрыюць Еўропу для беларусаў? Дарадца Ціханоўскай распавёў, пра што дамовіўся ў Берліне5

Ці закрыюць Еўропу для беларусаў? Дарадца Ціханоўскай распавёў, пра што дамовіўся ў Берліне

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць