Выбары-20203939

Канапацкая выступіла на БТ на дзвюх мовах

Кандыдат у прэзідэнты Ганна Канапацкая ў эфіры БТ-1 агучыла асноўныя палажэнні сваёй перадвыбарчай праграмы. Яна выступае за еўрапейскі шлях краіны, выхад з Саюзнай дзяржавы, АДКБ, за правядзенне рэформ. Свой выступ яна прадублявала на дзве дзяржаўныя мовы.

— Нам неабходна спыніць імклівае падзенне краіны ў сацыяльную і эканамічную бездань. Трэба аднавіць тое, што страчана за чвэрць стагоддзя цяперашняй уладай. Мы страцілі больш за мільён суграмадзян. Мы апынуліся ў жахлівай дэмаграфічнай яме. Мы цалкам страцілі аўтарытэт у свеце і нават сярод суседзяў. Мы маем адсталую прамысловасць, неэфектыўную сельскую гаспадарку, напаўзадушаны прыватны сектар, гіганцкі знешні доўг, велізарны адміністрацыйны і рэпрэсіўны апараты, насельніцтва, што бяднее, і аўтарытарнага лідара на чале дзяржавы, — заявіла Канапацкая.

Кандыдат мае намер правесці падатковую і судовую рэформы, перагледзець бюджэтную палітыку, правесці прыватызацыю некаторых дзяржпрадпрыемстваў.

Таксама Канапацкая выступае за нейтралітэт Беларусі. Яна прапануе дэнансацыю дамовы аб саюзнай дзяржаве, выхад з АДКБ, спыненне дагавораў арэнды расійскіх вайсковых аб'ектаў на тэрыторыі Беларусі і вывад расійскіх вайскоўцаў.

У выпадку абрання Канапацкая мае намер правесці частковую рэформу аховы здароўя, а таксама пенсійную рэформу.

Канапацкая адзначыла, што выступае за бяскроўны дэмакратычны пераход улады. Яна прапанавала абмежаваць прэзідэнцтва адным сямігадовым тэрмінам, змяненне сістэмы дзяржаўнага кіравання ў форму парламенцка-прэзідэнцкай рэспублікі.

Каментары39

Цяпер чытаюць

«Соевыя экстрэмісты павінны адпрацаваць міску клубніц». Скардзіўся на ўмовы працы ў КДБ, а цяпер уцюхвае трэнінгі сілавікам — хто такі Антон Шабуневіч10

«Соевыя экстрэмісты павінны адпрацаваць міску клубніц». Скардзіўся на ўмовы працы ў КДБ, а цяпер уцюхвае трэнінгі сілавікам — хто такі Антон Шабуневіч

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка пра Кім Чэн Ына: Ён ніякі не дыктатар15

Беларускага добраахвотніка Лахвіча пагалілі налыса і знялі прыніжальнае «пакаяльнае» відэа. Што вядома49

Дэпартаваны беларус вярнуўся ў Расію па прах памерлай жонкі — і атрымаў дзевяць месяцаў калоніі

15 расійскіх вайскоўцаў загінула ад ракетнага ўдару па казармах пад Сімферопалем10

Па што беларусы дагэтуль ездзяць на закупы ў Польшчу і ці наогул папулярныя такія паездкі18

19‑гадовы юнак, што прапаў у Аўстрыі, знайшоўся3

На Мальце прагрымеў магутны выбух на заводзе феерверкаў2

«Адчувае сябе выдатна»: Ксюша з СМА, якой беларусы сабралі $1,8 мільёна, усё ж мае шанец на доўгачаканы ўкол2

«Двухпакаёўку ў Шабанах выставілі за 98 тысяч даляраў, а прадалі яшчэ даражэй». Што адбываецца з цэнамі на кватэры?15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Соевыя экстрэмісты павінны адпрацаваць міску клубніц». Скардзіўся на ўмовы працы ў КДБ, а цяпер уцюхвае трэнінгі сілавікам — хто такі Антон Шабуневіч10

«Соевыя экстрэмісты павінны адпрацаваць міску клубніц». Скардзіўся на ўмовы працы ў КДБ, а цяпер уцюхвае трэнінгі сілавікам — хто такі Антон Шабуневіч

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць