Грамадства33

Грузія не пусціла назад беларускага ўцекача, які часова выязджаў па візаране

З батумскага аэрапорта беларус быў адпраўлены ранішнім рэйсам 1 чэрвеня ў аэрапорт Ерэвана. 

Батумі

Па прылёце ў мужчыны амаль гадзіну праглядалі беларускі пашпарт, аднак пусцілі ў Арменію, піша «Радыё Рацыя».

«Адзін з беларусаў, які жыў у Грузіі, быў затрыманы і дэпартаваны. Добра, што дэпартавалі ў Арменію, а не ў Беларусь. Бо ў Беларусі яму пагражаў крымінальны пераслед. Ён палітвязень. Гэта сітуацыя, калі беларусы застаюцца ў Грузіі і ў іх заканчваецца тэрмін знаходжання, яны робяць візаран [часовы выезд за межы Грузіі ў суседнюю краіну, каб зноў заехаць на законных падставах на год — НН]. Гэта небяспечна, бо зараз практыка грузінскіх уладаў і грузінскае заканадаўства змяніліся, разам з іншымі грамадзянамі беларусаў затрымліваюць за нелегальнае знаходжанне ў Грузіі і дэпартуюць», — канстатуе праваабаронца Раман Кісляк.

Кісляк канстатуе, што гэта ўжо не першы выпадак з беларусамі. Праваабаронца таксама ведае выпадкі, калі беларускіх актывістаў не пускаюць у Грузію, як пагрозу нацыянальнай бяспекі, аднак колькасць такіх выпадкаў — невялікая.

Каментары3

  • Хах
    02.06.2026
    Дзе там нашыя правільныя боты, якія пішуць пра горды грузінскі народ, які рашуча змагаецца за дэмакратыю супраць расейскага ўплыву?
  • Антось
    02.06.2026
    Хах, былі выпадкі і не мала, калі беларусаў, ваяроў ПКК, не пускалі ў Літву. Што вы на гэты конт скажаце?
  • жэўжык
    02.06.2026
    Хах, Грузію кінулі сам-насам з драпежнай імпэрыяй, як і Беларусь у 1996. Ніхто ім не зьбіраецца дапамагаць, акрамя таго, каб абкласьці санкцыямі. Нягледзячы на мову і культуру, расейцы Грузію ціснуць. Нядаўна праз подкуп, шантаж, запужваньне і несумленную агітацыю расейцы прасунулі сваіх назначэнцаў у кіраўніцтва Грузіі. Грузінскім патрыётам зараз не да ратаваньня нейкіх там беларусаў. А расейскім гаўляйтэрам, якія кіруюць Грузіяй - тым болей.

Цяпер чытаюць

Дэмакраты адбіраюць у рэспубліканцаў Сенат і Палату прадстаўнікоў у ЗША

Дэмакраты адбіраюць у рэспубліканцаў Сенат і Палату прадстаўнікоў у ЗША

Усе навіны →
Усе навіны

«Сіл няма, рэсурсаў няма, усе стаміліся». Лукашэнка заявіў, што вайна ва Украіне ў найбліжэйшыя месяцы будзе скончаная24

У ЗША пачынаецца вырашальны дзень прамежкавых выбараў у Кангрэс. Больш за 50 мільёнаў выбаршчыкаў ужо прагаласавалі1

Над Кіевам стварылі купал РЭБ супраць рэактыўных «Шахедаў»1

Мінчанка знайшла абгарэлыя купюры. Ці можна іх абмяняць?

Яму далі 15 гадоў па паказаннях Пратасевіча. Ён пасівеў за адну ноч40

29‑гадовага беларуса забілі ў Маскве. Падазраюць іншага беларуса4

У Лёзне ў гаражы знайшлі бітоны з чалавечымі парэшткамі1

Жанчына ў Бабруйскім раёне памерла ад укусу змяі

На «Мінск-Арэне» шайба трапіла заўзятарцы ў галаву. Хакеісты наведалі яе ў бальніцы1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дэмакраты адбіраюць у рэспубліканцаў Сенат і Палату прадстаўнікоў у ЗША

Дэмакраты адбіраюць у рэспубліканцаў Сенат і Палату прадстаўнікоў у ЗША

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць