Свет1414

Лукашэнка не меў рацыі. Украіна чакае рэкорднага ўраджаю збожжавых: 100 мільёнаў тон

Украіна ў 2020 годзе можа атрымаць новы рэкорд ураджаю збожжавых і алейных культур — 100 млн т, а экспарт можа скласці 61 млн т. Папярэдні рэкордны ўраджай у 2019/2020 маркетынгавым годзе дасягнуў 98,4 млн тон, а экспарт — 62 млн т, паведамілі ва Украінскай збожжавай асацыяцыі.

Прагноз ураджаю цалкам адпавядае трэнду апошніх гадоў, калі валавы збор ураджаю збожжавых і алейных перавышаў 90 млн т. У сярэднетэрміновай перспектыве ўкраінскія аграрыі прагназуюць рост ураджаю да 113 млн т, а экспарт у гэтых умовах можа дасягаць 75 млн т.

Нагадаем, сёння Лукашэнка раскрытыкаваў адкрыццё рынку зямлі ва Украіне.

«Паглядзіце на Украіну з іх зямельным законам: навошта нам паўтараць чужыя памылкі, спараджаць нелегальны рынак зямлі і гадаваць крымінал?» — заявіў Лукашэнка.

А 21 ліпеня Лукашэнка заявіў, што ў выніку супрацьэпідэмічных мер ва Украіне прыкладна на пятую частку скарацілася вытворчасць у сельскай гаспадарцы.

«Праз тое, што ізалявалі людзей і яны практычна своечасова не пасеялі. І ў гэты добры год у іх вельмі моцнае падзенне. Ну падстаўце плячо. Яны ж плацяць за гэта. Прадайце туды сельгаспрадукцыю, прадукты харчавання. Яны будуць у цане», — сказаў Лукашэнка.

Каментары14

Былы адказны за ахову ўсіх пасольстваў на тэрыторыі Беларусі атрымаў крымінальны тэрмін — але з нюансам

Былы адказны за ахову ўсіх пасольстваў на тэрыторыі Беларусі атрымаў крымінальны тэрмін — але з нюансам

Усе навіны →
Усе навіны

Чарга на беларуска-польскай мяжы пераваліла за 2500 аўто2

«Святкуйце сваю індывідуальнасць». Поп-зорка нулявых Нэлі Фуртада паказала, як змянілася за гэтыя гады19

Дзе ў Еўропе лепш за ўсё інвеставаць у нерухомасць у 2025 годзе?4

Трыумф Латвіі: анімацыйны фільм пра ката стаў лепшым нават за мульцік ад Pixar, самы касавы ў гісторыі3

Выданне Politico агучыла неверагодныя сцэнары на 2025 год. Адзін з іх — звяржэнне Лукашэнкі22

Чыгуначнікаў перад выбарамі просяць сачыць за тымі, хто фатаграфуе цягнікі, і падазронымі замежнікамі2

Расійскі дрон ударыў па аўтобусе ў Херсоне. Загінуў супрацоўнік гарадской рады2

Выйшла відэа, на якім спалоханы кіраўнік нацысцкага атрада «Русіч» дрыжыць у абдымках кадыраўцаў42

Прэс-сакратарка Ціханоўскай: Офіс не меў дачынення да прызначэння кіраўніцтва «Белсата»46

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Былы адказны за ахову ўсіх пасольстваў на тэрыторыі Беларусі атрымаў крымінальны тэрмін — але з нюансам

Былы адказны за ахову ўсіх пасольстваў на тэрыторыі Беларусі атрымаў крымінальны тэрмін — але з нюансам

Галоўнае
Усе навіны →