Беларусь павялічыла вайсковую прысутнасць у прыграніччы з Украінай. Падраздзяленні Сухапутных войскаў Узброеных сіл былі перакінутыя ў Столінскі, Лельчыцкі, Мазырскі і Гомельскі раёны, паведамляе Беларускі Гаюн.
Па наяўнай інфармацыі, ва ўкраінскае памежжа былі перакінутыя наступныя падраздзяленні:
11-я механізаваная брыгада (в/ч 33933, Слонім): асобны механізаваны батальён, 841-я група артылерыі (асобныя падраздзяленні), разведвальны батальён (асобныя падраздзяленні), зенітны ракетна-артылерыйскі дывізіён (асобныя падраздзяленні). Падраздзяленні брыгады раскватараваныя ў Столінскім раёне (Брэсцкая вобласць) і Лельчыцкім раёне (Гомельская вобласць).
147-ы зенітны ракетны полк (в/ч 96869, Бабруйск): батарэя ЗРК «Аса-АКМ» (месца дыслакацыі невядомае).
120-я механізаваная брыгада (в/ч 04147, Мінск): 358-ы асобны механізаваны батальён, 310-я група артылерыі (асобныя падраздзяленні), разведвальны батальён (асобныя падраздзяленні), зенітны ракетна-артылерыйскі дывізіён (асобныя падраздзяленні). Падраздзяленні брыгады раскватараваныя ў ваколіцах аэрадромаў «Зябраўка» (Гомельскі раён) і «Бокаў» («Мазыр») (Мазырскі раён).
Дакладны час перакідкі падраздзяленняў Узброеных сіл невядомы. Мяркуецца, што гэта адбылося ў другой палове снежня 2024 года.
Каментары