Купалаўцы — міністру культуры: Наступнага тэатральнага сезона не будзе

Юрый Бондар. Фота Надзеі Бужан
Размова купалаўцаў з міністрам культуры Юрыем Бондарам скончылася тым, што купалаўцы заявілі, што наступнага тэатральнага сэзона не будзе, паведамляе Радыё Свабода.
«Купалаўцы» паклалі перад міністрам заявы аб звальненні. Скандавалі яму «Сыходзь». Яны далі яшчэ адны суткі, каб Міністэрства прыняло рашэнне, каб аднавіць на пасадзе звольненага кіраўніка тэатра Паўла Латушку — і каб дзейны міністр падаў у адстаўку.
Міністр тлумачыў, што Павел Латушка звольнены законна, а ў тэатра будзе прызначаны кіраўнік ад Міністэрства культуры. Ён і будзе разглядаць заявы аб звальненні

Купалаўцы падпісваюць заявы на звальненне
Цяпер чытаюць
Топавы перакладчык паехаў у Беларусь мяняць пашпарт — і сеў за данаты. «КДБ паглядзеў на суму і вырашыў, што ніхто ў здаровым розуме не можа выдаткаваць столькі ўласных грошай»
Каментары