Грамадства22

Вобшук у дзяўчыны, якая моцна пацярпела падчас разгону 9 жніўня

Марыя і яе хлопец атрымалі цяжкія траўмы ад выкарыстаньня спэцсродкаў. Раніцай іх абаіх забралі ў Сьледчы камітэт, піша «Радыё Свабода».

Жыхарка Менску Марыя моцна пацярпела падчас разгону акцыі пратэсту ўвечары 9 жніўня каля Стэлы. Побач зь ёй і яе хлопцам выбухнула сьвятлашумавая граната, яны былі аднымі зь першых параненых удзельнікаў мітынгу. У тую ж ноч Марыю зьмясьцілі ў Вайсковы шпіталь, дзе яна знаходзілася да канца жніўня.

Раніцай 7 верасьня дадому да пацярпелай прыйшлі сьледчыя.

«Цяпер ідзе ператрус па месцы рэгістрацыі дачкі, — сказала «Свабодзе» маці Марыі Алена. — Яе выпісалі з Вайсковага шпіталя каля тыдня таму, а хлопец толькі ў мінулую пятніцу выйшаў. У яго вельмі жорсткія траўмы, сёньня трэба было ісьці на перавязку да лекара. А іх раніцай, а палове на восьмую, забралі ў СК.

Хлопец дагэтуль у сьледчым аддзеле, яго дапытваюць, а дачку дапыталі і праводзяць ператрус. Наколькі разумею, гэта справа аб масавых беспарадках, з дачкой цяпер разам адвакат прысутнічае. Падрабязнасьці пакуль невядомыя».

Па словах жанчыны, і дачку, і яе хлопца ўжо дапытвалі падчас лячэньня ў Вайсковым шпіталі. Тады сьледчых цікавілі акалічнасьці атрыманьня траўмаў.

Каментары2

Каб не плаціць падатак на сабак, мінчукі пачалі здаваць іх у пункты адлову25

Каб не плаціць падатак на сабак, мінчукі пачалі здаваць іх у пункты адлову

Усе навіны →
Усе навіны

У Аўстрыі прапаў 19‑гадовы беларус, які прыехаў туды ў пошуках працы5

Беларуска распавяла, колькі ёй каштавала вярнуцца ў Беларусь пасля амаль чатырох гадоў жыцця ў Дубаі20

Хвіча Кварацхелія адмовіўся адказваць па-руску пасля фіналу Лігі чэмпіёнаў23

Армія ЗША нанесла ўдары па іранскіх радарах і пунктах кіравання беспілотнікамі ў раёне Гарук у Іране1

Што лепш: цвёрдае мыла ці гель для душу?6

На змену балеткам прыйшоў новы модны абутак

«Ганаруся, калі мне кажуць, што я — наіўны». Віктар Бабарыка выступіў на кніжным кірмашы ў Варшаве30

Канье Уэст сабраў 118 тысяч чалавек на канцэрце ў Стамбуле. Кажа, гэта самы вялікі стадыённы канцэрт у гісторыі9

Вальфовіч заявіў, што Еўропа рыхтуецца да вайны ў 2030 годзе17

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Каб не плаціць падатак на сабак, мінчукі пачалі здаваць іх у пункты адлову25

Каб не плаціць падатак на сабак, мінчукі пачалі здаваць іх у пункты адлову

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць