Грамадства99

Незвычайны выпадак: суддзя апраўдаў жыхара Сеніцы па артыкуле за несанкцыянаваны мітынг

Як стала вядома «Нашай Ніве», 7 верасня ў сценах ІЧУ на Скарыны, 20 быў апраўданы жыхар Сеніцы Максім Вол.

Яго судзілі па канвеерным артыкуле 23.34 (Парушэнне парадку арганізацыі ці правядзення масавых мерапрыемстваў), але суддзя Аляксей Крапачоў палічыў напісанае ў пратаколе нязначным для прысуджэння штрафу ці сутак.

Максім расказаў «Нашай Ніве», як усё было.

«З некаторых часоў я шпацырую ў сябе ў Сеніцы з бел-чырвона-белым сцягам. 5 верасня каля дома мяне затрымалі два супрацоўнікі міліцыі, К. і А., пад пагрозай прымянення сілы правялі мяне ў машыну.

У мясцовым аддзеле я запатрабаваў сабе адваката. Пратакол складаў не А., а іншы супрацоўнік, Ігар Нахаеў, які пагадзіўся прадаставіць мне адваката. Да гэтага міліцыянера ў мяне прэтэнзій няма. Адвакатка Наталля Ванцовіч прыехала праз гадзіну, яе пусцілі.

Калі скончылі з афармленнем пратакола, я пацікавіўся, ці магу быць вольны да суда, але начаваць давялося ў аддзяленні.

Раніцай па мяне прыехаў аўтамабіль, які завёз мяне ў Мінск у ІЧУ на Скарыны, 20. Да работы супрацоўнікаў ІЧУ ў мяне няма пытанняў, але сістэма побыту…

Бялізна не выдаецца ў прынцыпе, людзі мяняюцца кожныя суткі, можа быць такое, што 10 чалавек выкарыстоўваюць адныя і тыя ж падушкі, навалачкі. У выніку яны выглядаюць скамканымі, засаленымі анучамі. Вядома, на гэтых анучах зручней, чым на падлозе, але… Туалетную паперу не выдаюць, калі няма — выкручвайся, як умееш. Посуду няма. Па вечарах прыносяць кіпень, але набіраць яго няма ў што. Людзі зубамі абгрызаюць пластыкавыя бутэлькі, каб набраць вады і папіць або развесці яе з халоднай і памыць галаву або абцерці цела. Так, я бачыў пакой з надпісам «душ», але, са словаў тых, хто там адносна доўга, нікога туды не вадзілі.

Вокны ў камеры зафарбаваныя, натуральнага святла няма, гарыць лямпачка з жоўтым слабым святлом.

«Потым нас усіх, хто быў у камеры, павялі на суд. Суд — па скайпе. Я лічу, што суд — гэта не тое месца, куды трэба ўкараняць электронныя тэхналогіі, але як ёсць.

Спачатку суддзя зачытаў нам нашы правы, усіх вывелі з кабінета і пачалі потым заводзіць па адным. Канвеер — вось як я магу апісаць працэс. Чалавек заходзіць і вельмі хутка выходзіць з паперчынай аб прысудзе.

Але так выйшла, што мне далі іншага суддзю — Аляксея Крапачова, бо ў мяне быў адвакат. Калі пачаўся працэс, суддзя пытаўся, як я пракаментую пратакол, ці прызнаю я віну. Я ж адказваў, што мяне затрымалі каля майго дома, а са сцягам шпацырую штодзённа, выкарыстоўваю яго як спосаб упрыгожыць сябе і вылучыцца з натоўпу.

Дапытвалі сведкаў-міліцыянераў, іх паказанні блыталіся і не супадалі. Як высветлілася, у Сеніцы вельмі нервова ўспрынялі маё затрыманне, склалася суполка падтрымкі, якая адшукала двух сведкаў — жанчыны, якія бачылі, як мяне затрымлівалі. Яны змаглі разбіць тэзісы абвінавачання пра тое, што я нібыта ўцякаў, збіраў вакол сябе людзей і гэтак далей.

У выніку суддзя абвесціў мяне невінаватым у сувязі з нязначнасцю здарэння. На апраўдальны прысуд я не спадзяваўся, ведаючы, якія рэаліі нашых дзён, гэтак жа былі здзіўленыя і работнікі органаў. Праз 20 хвілін я пакінуў сцены ІЧУ».

Каментары9

Цяпер чытаюць

Лукашэнка: Няпраўда, што я проста гару жаданнем пабываць у ЗША і проста паціснуць руку Трампу. Скажу шчыра, прыемна было б1

Лукашэнка: Няпраўда, што я проста гару жаданнем пабываць у ЗША і проста паціснуць руку Трампу. Скажу шчыра, прыемна было б

Усе навіны →
Усе навіны

Экс-гулец зборнай Беларусі пра першую жанчыну-трэнера ў Германіі: Як яна будзе заходзіць у мужчынскую распранальню? Пастаянна грукацца?6

Іран зноў закрыў Армузскі праліў2

Замаразкі да мінус чатырох уначы і люты холад удзень, як для другой паловы красавіка. Сумны прагноз надвор'я на вялікія выходныя1

У Беларусі — бум на рэстараны нацыянальнай кухні і яе новае прачытанне12

«Раскол па лініі ўсход-захад». Ці пераможа на выбарах у Балгарыі «новы Орбан»?1

Сёння ўкраінскія дальнабойныя беспілотнікі прабілі расійскую абарону адразу на некалькіх кірунках1

Палявод калгаса «Чырвоны баец» з магілёўскага Кіраўска перасеў з сеялкі на танк, а потым — на баявы мапед. І паехаў штурмаваць Запарожжа25

Увялі штрафы для тых, хто выкідвае хатніх жывёл3

Дыверсія ў акупаваным Луганску: падпольшчыкі парушылі ваенную лагістыку

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка: Няпраўда, што я проста гару жаданнем пабываць у ЗША і проста паціснуць руку Трампу. Скажу шчыра, прыемна было б1

Лукашэнка: Няпраўда, што я проста гару жаданнем пабываць у ЗША і проста паціснуць руку Трампу. Скажу шчыра, прыемна было б

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць