Грамадства55

Чаму ў другім квартале года смяротнасць вырасла на 5500 чалавек? Мінздароўя маўчыць

Белстат у 2020 годзе, у адрозненне ад мінулых гадоў, не апублікаваў статыстыкі пра смяротнасць у першым паўгоддзі гэтага года. Але гэтая статыстыка ўсплыла ў публікацыі ААН, куды яе перадае Беларусь.

Лічбы шакуюць.

У чэрвені 2020 рост смяротнасці проці мінулага чэрвеня склаў 3753 чалавекі.

У маі 2020 рост смяротнасці проці мінулага мая склаў 1309 чалавек.

У красавіку 2020 рост смяротнасці проці мінулага красавіка склаў 543 чалавекі.

Лічбы студзеня-сакавіка ў цэлым адпавядаюць паказчыкам гадоў з нізкім узроўнем захворвання на грып і ВРВІ, які адзначаўся гэтай зімой. Але лічбы смяротнасці ў маі-чэрвені абсалютна беспрэцэдэнтныя. Такіх не назіралася ні разу за ўсе часы, пакуль на сайце ААН вядзецца падрабязная статыстыка — з 1980 года.

Зыходзячы з гэтых лічбаў,

смяротнасць за красавік—чэрвень перавысіла сярэднюю за апошнія 5 гадоў прыкладна на 5500 чалавек. Верагодна, гэта і ёсць рэальны вынік каранавірусу ў нашай краіне.

Ён жахлівы: сувымерны з краінамі і рэгіёнамі свету, дзе ўдар Covid-19 быў найгоршы.

Па афіцыйных звестках, станам на 30 чэрвеня ад Кавіду ў Беларусі памерла толькі 398 пацыентаў — амаль у 14 разоў менш, чым прырост статыстыкі смяротнасці за красавік-чэрвень.

Па тых жа афіцыйных звестках, ад 1 ліпеня да сённяшняга дня памерла яшчэ 307 пацыентаў з Кавід.

Статыстыка смяротнасці ад Кавід, як і статыстыка пнеўманій па асобных раёнах і бальніцах засакрэчана ад красавіка, таму СМІ ніяк не маглі яе праверыць. Ва ўсіх іншых еўрапейскіх краінах статыстыка Кавід не была засакрэчана. У большасці еўрапейскіх краін каранцінныя меры па Кавід былі нашмат стражэйшыя, што стала тэмай для вялікай палемікі ў нашай краіне.

«Наша Ніва» запытала ў Міністэрстве аховы здароўя, чым яны тлумачаць рост смяротнасці ў другім квартале на 5500 чалавек. Адказу на запыт мы не атрымалі.

Каментары5

Цяпер чытаюць

Сілавікі сцвярджаюць, што затрымалі двух мужчын за галасаванне на выбарах у КР. Але ці можна гэтаму верыць?15

Сілавікі сцвярджаюць, што затрымалі двух мужчын за галасаванне на выбарах у КР. Але ці можна гэтаму верыць?

Усе навіны →
Усе навіны

Як майстар-самавучка з Баранавічаў з дапамогай малатка стварае карціны на шкле1

На хутары ў Беларусі жыве дзік, які абажае «Снікерс»2

Купля кватэры праз кааператыў замест іпатэкі: як працуе сістэма, падобная да піраміды, і што кажуць удзельнікі і эксперт13

Махляры прыдумалі новую салідную арганізацыю, ад імя якой могуць тэлефанаваць4

Арыштаваны былы кіраўнік Офіса прэзідэнта Украіны Ярмак14

У Беларусі прапануюць дзікую паслугу — пахаваць жыўцом у лесе. Колькі каштуе?5

Што будзе з хрушчоўкамі ў Беларусі?3

Самы дарагі катэдж у Мінску ў красавіку прадалі за 360 тысяч даляраў

Саннікаў пакпіў з таго, што Офіс Ціханоўскай на міжнародным саміце быў прадстаўлены работнікам па прозвішчы Педэрсан34

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сілавікі сцвярджаюць, што затрымалі двух мужчын за галасаванне на выбарах у КР. Але ці можна гэтаму верыць?15

Сілавікі сцвярджаюць, што затрымалі двух мужчын за галасаванне на выбарах у КР. Але ці можна гэтаму верыць?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць