Рэктар Лінгвістычнага ўніверсітэта забараніла «няўзгодненыя мерапрыемствы»
Рэктар МДЛУ Наталля Баранава забараніла несанкцыянаваныя масавыя мерапрыемствы на тэрыторыі ўніверсітэта, піша TUT.by.
У тэксце загада гаворыцца, у прыватнасці, пра тое, што «ў акцыях прымае значная колькасць іншых грамадзян і што пры гэтым ствараюцца вельмі некамфортныя і небяспечныя ўмовы для выкладчыкаў, супрацоўнікаў і студэнтаў для ўваходу і выхаду з універсітэта».

Раней студэнты Лінгвістычнага правялі некалькі акцый, а выконванне песні 4 верасня ў холе ўніверсітэта скончылася затрыманнямі.
Памятаеце Данііла з Офіса Ціханоўскай, якому за два дні сабралі грошы на анкалагічную аперацыю? Яму напісаў той самы аднакласнік, які яго ўдарыў — з чаго ўсё і пачалося
Каментары