Кіраўнікі дзяржаў і ўрадаў Еўрасаюза абмяркуюць на саміце 1-2 кастрычніка сітуацыю ў Беларусі, атручванне Навальнага, а таксама канфлікт у Нагорным Карабаху. Пра гэта паведаміў кіраўнік Еўрарады Шарль Мішэль у лісце на адрас лідараў краін супольнасці, піша ТАСС.
Саміт павінен быў адбыцца яшчэ тыдзень таму, але быў перанесены ў сувязі з падазрэннем на заражэнне каранавірусам кіраўніка Еўрарады Шарля Мішэля.
Таксама сярод тэм саміту — узаемадачыненні ЕС з Кітаем, Турцыяй, Вялікабрытаніяй, эканамічныя пытанні.
Каментары