Грамадства33

Святлана Алексіевіч асцерагаецца, што пасля паездкі ў Еўропу яе не пусцяць у Беларусь

Скрыншот з прэс-канферэнцыі

Святлана Алексіевіч асцерагаецца, што пасля паездкі ў Еўропу не зможа вярнуцца ў Беларусь, і выказалася за больш жорсткія санкцыі ў дачыненні да беларускіх уладаў. Пра гэта беларуская пісьменніца заявіла на прэс-канферэнцыі фестывалю Taormina Book, піша Tut.by

Святлана Алексіевіч у гэтыя выходныя знаходзіцца ў горадзе Таарміна (Італія) на фестывалі Taormina Book, дзе ёй уручылі прэмію Taormina Award for Literary Excellence. Перад удзелам у фестывалі пісьменніца пагутарыла з мясцовай прэсай.

На пытанне, ці вернецца яна пасля наведвання Еўропы ў Беларусь, Алексіевіч заявіла, што не плануе заставацца ў эміграцыі. Пасля ўдзелу ў фестывалі на Сіцыліі і наведвання доктара ў Берліне яна збіраецца вярнуцца ў Беларусь. Але ў самой пісьменніцы і яе акружэння ёсць сумневы ў тым, што яе пусцяць у краіну. Святлана Алексіевіч прызналася, што не пачуваецца ў бяспецы, бо ўсе яе аднадумцы знаходзяцца ў зняволенні або ў вымушанай эміграцыі. Хутчэй за ўсё літаратар мае на ўвазе Прэзідыум Каардынацыйнай рады, сябрам якой яна з'яўляецца.

— Улада ўжо прадпрымала спробу арыштаваць мяне. І яна б рана ці позна гэта зрабіла. Гэта вар'яцкі стан, калі ты разумееш, што цябе могуць арыштаваць. Ніхто з нас яшчэ нядаўна не мог у гэта паверыць — заявіла пісьменніца. Пры гэтым яна верыць, што ў некаторай ступені абараняе яе становішча нобелеўскага лаўрэата.

Лаўрэат Нобелеўскай прэміі выказалася аб тым, што адбываецца ў Беларусі. Пісьменніца падкрэсліла, што беларусы, якія выходзяць на маршы, хочуць жыць так «як жывуць свабодныя людзі».

- Я гляджу ў твар сённяшняй моладзі, якой шмат на маршах свабоды, і ўспамінаю дзевяностыя гады. Тады на плошчы выходзілі мы, і крычалі «Свабоду! Свабоду!». Але мы не ведалі, што гэта такое. У нас было толькі кніжнае, рамантычнае ўяўленне пра свабоду. Мы думалі, што свабода дзесьці там за вуглом, але потым усвядомілі, што шлях да свабоды доўгі і цяжкі. Мы гэтага шляху не праходзілі. За вуглом мы выявілі толькі эканамічную разруху і варварства, гатовае высунуць галаву ў любы момант — перадае словы Алексіевіч Corriere della Sera.

З адсылкай да назвы адной са сваіх кніг «У вайны не жаночы твар«, пісьменніца кажа, што «рэвалюцыя ў Беларусі як раз мае жаночы твар». На першай лініі ў шматтысячных маршах стаяць жанчыны, тым самым паказваюць сваю сілу і што ў адказ на арышты сваіх мужчын яны могуць перавярнуць патрыярхальнае грамадства.

Нобелеўская лаўрэатка таксама выказалася за ўвядзенне больш жорсткіх санкцый у дачыненні да беларускіх уладаў. Беларусь у перыяд палітычнага крызісу апынулася адна, лічыць яна. Верагодна, таму што «паміж Еўропай і Расіяй ёсць негалосная дамова аб тым, што Беларусь — гэта зона інтарэсаў Расіі».

Каментары3

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

20-гадовая ўкраінка знікла ў Дубаі пасля «вечарынкі з шэйхамі». Зараз яна толькі варушыць вуснамі і не можа рухацца40

20-гадовая ўкраінка знікла ў Дубаі пасля «вечарынкі з шэйхамі». Зараз яна толькі варушыць вуснамі і не можа рухацца

Усе навіны →
Усе навіны

Дыягнастычная загадка: пасля аперацыі 17-гадовы падлетак мог гаварыць толькі на замежнай мове5

Беластоцкі эмігрант пахваліў прапагандысцкі фільм «Чужое неба», які нават не глядзеў — за 30 еўра22

Стаў вядомы прысуд мытніку Скубілаву, абвінавачанаму ў «здрадзе дзяржаве»2

У гродзенскім гандлёвым цэнтры лавілі папугая ВІДЭА

У Гродне людзей і катоў тэрарызуюць лісы2

У карпарацыі Stadler расказалі, якая сітуацыя з яе заводам у Беларусі

Былая гомельская суддзя-«кілер» уладкавалася на працу ў «Дабраном»7

Як падаць падатковую дэкларацыю ў Польшчы ці Літве і падтрымаць пры гэтым «Нашу Ніву»4

«Котаправод». У тыктоку не могуць разгадаць прызначэнне дзіўнай канструкцыі паміж дамамі ў Фаніпалі14

больш чытаных навін
больш лайканых навін

20-гадовая ўкраінка знікла ў Дубаі пасля «вечарынкі з шэйхамі». Зараз яна толькі варушыць вуснамі і не можа рухацца40

20-гадовая ўкраінка знікла ў Дубаі пасля «вечарынкі з шэйхамі». Зараз яна толькі варушыць вуснамі і не можа рухацца

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць