Свет

Барэль: ЕС чакае ад Мінска спынення рэпрэсій у дачыненні да грамадзян і пачатку дыялогу

Еўрасаюз заклікае ўлады Беларусі да спынення рэпрэсій у дачыненні да грамадзян і пачатку ўсёабдымнага нацыянальнага дыялогу, заявіў высокі прадстаўнік ЕС, віцэ-прэзідэнт Еўрапейскай камісіі Жазэп Барэль у тэлефоннай размове з Уладзімірам Макеем, пра якую паведамлялася ўчора, піша «Інтэрфакс».

У гэтай сувязі Барэль падкрэсліў, што Еўрасаюз падтрымлівае прапанову албанскага старшынства ў АБСЕ і будучага шведскага старшынства ў АБСЕ аб арганізацыі сумеснага візіту для садзейнічання дыялогу ў Беларусі і заклікаў Беларусь прыняць гэтую прапанову.

Барэль таксама выказаў поўную салідарнасць Еўрапейскага саюза з Польшчай і Літвой у дачыненні да неабгрунтаванага і дастойнага шкадавання патрабавання ўладаў Беларусі, каб гэтыя краіны адклікалі сваіх амбасадараў і значна скарацілі сваю дыпламатычную прысутнасць у Мінску. «Ён падкрэсліў, што Еўрапейскі Саюз адзіны ў сваёй пазіцыі па сітуацыі ў Беларусі. Спробы ўладаў Беларусі абіраць у якасці мішэні асобныя краіны ЕС не прывядуць да аслаблення адзінства Саюза», — гаворыцца ў паведамленні.

Высокі прадстаўнік ЕС зноў пацвердзіў, што Еўрапейскі саюз «рашуча выступае ў падтрымку незалежнасці і суверэнітэту Беларусі, законных патрабаванняў і правоў народа Беларусі і яго дэмакратычнага выбару як асноватворнага фактару, а таксама падкрэсліў важнасць захавання каналаў камунікацыі».

Каментары

Цяпер чытаюць

У Францыі ад спёкі загінуў дальнабойшчык з Докшыцаў10

У Францыі ад спёкі загінуў дальнабойшчык з Докшыцаў

Усе навіны →
Усе навіны

Найспякотней 28 чэрвеня было ў Маларыце — 37,6°1

Санду: Падчас перамоў Расіі і Украіны павінна быць пастаўлена пытанне аб вывадзе расійскіх войскаў з Прыднястроўя3

У Бранскай вобласці цішком адмянілі традыцыйны фестываль «Славянскае адзінства»

Жыхар Мінска вырасціў у лесе куст канопляў. А пачалося ўсё з корму для папугая1

У Венесуэле 11‑гадовага хлопчыка жывога дасталі з-пад завалаў праз 70 гадзін пасля землятрусу

У Мінску загарэўся дом на рагу Леніна і Карла Маркса1

«А цар жа несапраўдны!» У Расіі нарастае раздражненне Пуціным15

Каля папулярнага вадаёма пад Мінскам утварыўся вялізны затор ВІДЭА

На месцы колішняга помніка Леніну ў Кіеве паставяць помнік гетману Мазепу5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Францыі ад спёкі загінуў дальнабойшчык з Докшыцаў10

У Францыі ад спёкі загінуў дальнабойшчык з Докшыцаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць