Улада77

Лукашэнка распавёў аб прапанове перадаць 71 прэзідэнцкае паўнамоцтва

Падатковая сістэма Беларусі павінна быць простай і зразумелай для ўсіх грамадзян. Пра гэта заявіў сёння Аляксандр Лукашэнка, заслухоўваючы даклад па развіцці нацыянальнай падатковай сістэмы. На даклад прыйшлі першы віцэ-прэм'ер Мікалай Снапкоў, міністр па падатках і зборах Сяргей Налівайка і міністр фінансаў Юрый Селіверстаў, піша БелТА.

«Паколькі апошнім часам шмат гавораць аб пераразмеркаванні паўнамоцтваў, відаць, камусьці іх не хапае, а ў асноўным гэта правільна: урад і іншыя органы ўлады трэба дагружаць, знімаць з прэзідэнта неўласцівыя пытанні. Нядаўна я атрымаў запіску: прапануецца 71 паўнамоцтва, калі можна так сказаць, перанесці ад прэзідэнта на ўсе ўзроўні ўлады. Але гэта асобная тэма размовы, гэта як падвядзенне да асноўнага пытання. Абсалютна не ўмешваючыся ў работу ўрада (не хацелася б мне гэта рабіць), тым не менш я хацеў бы з вамі абмеркаваць пытанні ўдасканалення нашай падатковай сістэмы», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Ён адзначыў, што падатковая сістэма — адзін з асноўных элементаў эканамічнай палітыкі, яна павінна быць простай і зразумелай для ўсіх грамадзян. «Мы шмат у гэтым напрамку зрабілі. Але, я памятаю, мы дамаўляліся, што вы выдадзіце новую, больш дасканалую сістэму падаткаабкладання, мадэрнізуеце цяперашні Падатковы кодэкс — там, дзе патрэбна, вядома, наколькі гэта магчыма. У нас адносна нядрэнны Падатковы кодэкс, але нічога дасканалага не бывае, але да гэтай дасканаласці трэба пастаянна рухацца», — падкрэсліў Лукашэнка.

Як адзначылі ў МПЗ, лічбавізацыя падатковай сістэмы прадугледжвае стварэнне адзінай сістэмы інтэлектуальнай апрацоўкі звестак, пабудову базы даходаў і расходаў фізічных асоб, а таксама далейшае развіццё існуючых інфармацыйных сістэм падатковых органаў і пашырэнне спектра электронна-лічбавых сэрвісаў.

Плануецца, у прыватнасці, перавесці ў лічбавы варыянт звесткі і дакументы плацельшчыкаў, якія захоўваюцца ў інфармацыйных рэсурсах МПЗ або атрымліваюцца ад іншых дзяржорганаў і крыніц. І затым укараніць інтэлектуальную сістэму аналізу рызык у сферы падаткаабкладання.

У працэсе пабудовы базы даходаў і расходаў фізічных асоб будзе аптымізавана і скарочана справаздачнасць, якую плацельшчыкі прадстаўляюць у дзяржорганы, аўтаматызаваны працэс уліку такіх звестак. Плацельшчыкі змогуць скарыстацца сэрвіснымі паслугамі ў бескантактным фармаце. У асабістым кабінеце плацельшчыка з'явяцца дадатковыя электронныя сэрвісы, мабільны дадатак.

Лічбавізацыя, на думку яе ініцыятараў, створыць умовы для забеспячэння паўнаты, прастаты і прасочваемасці ўнясення падатковых плацяжоў.

Каментары7

Цяпер чытаюць

У Мінску памёр адзін з самых вядомых забойцаў Расіі. Ён жыў пад чужым іменем і стаў пісьменнікам-фантастам4

У Мінску памёр адзін з самых вядомых забойцаў Расіі. Ён жыў пад чужым іменем і стаў пісьменнікам-фантастам

Усе навіны →
Усе навіны

Яшчэ траіх чалавек асудзілі за «Гуканне вясны» ў Гомелі14

Тур заклікае рыхтавацца да вайны, таму што «Еўрасаюз не здасца на літасць саюза трох імперый»33

У сталіцы Літвы абвяшчалі паветраную трывогу2

«Пакуль чытаеш, здаецца, і піўка сербануў». Новы білборд да Lidbeer-2026, які крыва сабралі мантажнікі, стаў хітом17

Беларускага бізнэсмена, які жыў у Латвіі, асудзілі па справе Гаюна2

Колькі ў табе бульбін? На гэта пытанне цяпер адказваюць на Камароўцы3

Вэнс: Ніводны з амерыканскіх прэзідэнтаў не зрабіў для Украіны больш, чым Трамп6

Пасля атакі дронаў гарыць нафтаперапрацоўчы завод «Лукойл» у Ніжагародскай вобласці4

Таямніца аршанскіх падзямелляў: школьнік праваліўся пад зямлю і нечакана адкрыў для навукоўцаў падземны лабірынт4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Мінску памёр адзін з самых вядомых забойцаў Расіі. Ён жыў пад чужым іменем і стаў пісьменнікам-фантастам4

У Мінску памёр адзін з самых вядомых забойцаў Расіі. Ён жыў пад чужым іменем і стаў пісьменнікам-фантастам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць