Культура

Клінаў, Вішнеўскі і Заяц ПЦ: 5 гарачых падзей фестывалю «Прадмова»

У найбліжэйшыя дні пасля страйкаў і пратэстаў трэба напрасткі ісці на літаратурныя івэнты: з 15 да 18 кастрычніка ў Мінску ў Палацы мастацтваў пройдзе фестываль інтэлектуальнай кнігі «Прадмова» — як выказаўся адзін з арганізатараў, фестываль пад кулямі. Тут адбудуцца прэзентацыі новых кніг, сустрэчы з аўтарамі і дыскусіі — карацей, усе гэтыя рэфлексіі, з якімі сёння папросту лягчэй жыць. «Наша Ніва» падабрала некалькі імпрэз «Прадмовы», вартых асобнай увагі.

Прэмія Гедройца

15 кастрычніка, 20.00 

Пачнём з пачатку: ужо ў дзень адкрыцця фестывалю на яго пляцоўцы будзе агучана імя лаўрэата прэміі Гедройца — найбуйнейшай і, напэўна, найпрэстыжнейшай незалежнай літаратурнай прэміі ў краіне, якая ўручаецца з 2012 года і раз-пораз суправаджаецца скандаламі ў пісьменніцкай тусоўцы. Сёлета на яе намінаваны кнігі шасці аўтараў: Адама Глобуса, Андрэя Адамовіча, Ганны Севярынец, Вольгі Гапеевай, Сяргея Дубаўца і Зараславы Камінскай.

Лінор Гаралік

Пад другім пунктам у нас комплекс мерапрыемстваў, звязаных з імем Лінор Гаралік — паэткі, пісьменніцы і стваральніцы персанажа Зайца ПЦ. Госця будзе ўдзельнічаць у «Прадмове» анлайн, але тым не менш адкрые выставу сваіх коміксаў «Я ўсё выправіў да горшага: Заяц ПЦ і яго ўяўныя сябры», разам з аўтарам «Адзіноты ў сеціве» Янушам Леонам Вішнеўскім паўдзельнічае ў дыскусіі пра пісьменніка і выклікі часу, а разам з Віктарам Марціновічам паразважае пра тое, чаму пішуцца антыўтопіі.

Януш Вішнеўскі

16 кастрычніка, 17.00

Што да польскага пісьменніка Януша Леона Вішнеўскага, то ён не толькі далучыцца да ўжо згаданай сустрэчы, але і асабіста прадставіць пераклад на беларускую мову сваёй кнігі «Канец адзіноты», што служыць працягам бестселера «Адзінота ў сеціве». У свой час аўтар клапаціўся аб тым, каб пераклад «Канца» на беларускую мову выйшаў хутчэй, чым пераклад на рускую. На прэзентацыі пісьменнік разам з перакладчыцай Ганнай Янкута паразважае пра сваіх персанажаў, а таксама пра тое, «ці працуюць праз 20 гадоў тыя ж прыёмы «літаратурных стасункаў у сеціве».

Фільм «Возера радасці»

18 кастрычніка, 12.00 

Той рэдкі выпадак, калі беларуская літаратура ўвасабляецца ў беларускім кіно, можна будзе абмеркаваць на паказе і абмеркаванні кароткаметражнага фільма «Возера радасці», які Аляксей Палуян зняў паводле аднайменнай кнігі Віктара Марціновіча. У сустрэчы будуць удзельнічаць уласна Віктар Марціновіч і Мікалай Лаўранюк, што збірае беларускую частку кінафестывалю «Лістапад».

Прэзентацыя «Локісаў» Артура Клінава

18 кастрычніка, 17.00

Год таму пісьменнік, мастак і яшчэ шмат хто Артур Клінаў скончыў кнігу «Локісаў», дзе з абсурднымі прыгодамі і відавочнымі адсылкамі да беларускай рэчаіснасці расказваецца пра рэвалюцыю ў невялікім беларускім мястэчку. У апошнія месяцы кніга выявілася асабліва актуальнай і нават прароцкай — пэўна, гэта і стане галоўнай тэмай прэзентацыі, зрэшты, новы твор аўтара раманаў «Мінск. Горад Сонца» і «Шалом» цікавы сам па сабе.

Падрабязную праграму фестывалю і расклад падзей можна паглядзець тут

Каментары

Цяпер чытаюць

Каб не плаціць падатак на сабак, мінчукі пачалі здаваць іх у пункты адлову25

Каб не плаціць падатак на сабак, мінчукі пачалі здаваць іх у пункты адлову

Усе навіны →
Усе навіны

У Аўстрыі прапаў 19‑гадовы беларус, які прыехаў туды ў пошуках працы5

Беларуска распавяла, колькі ёй каштавала вярнуцца ў Беларусь пасля амаль чатырох гадоў жыцця ў Дубаі20

Хвіча Кварацхелія адмовіўся адказваць па-руску пасля фіналу Лігі чэмпіёнаў23

Армія ЗША нанесла ўдары па іранскіх радарах і пунктах кіравання беспілотнікамі ў раёне Гарук у Іране1

Што лепш: цвёрдае мыла ці гель для душу?6

На змену балеткам прыйшоў новы модны абутак

«Ганаруся, калі мне кажуць, што я — наіўны». Віктар Бабарыка выступіў на кніжным кірмашы ў Варшаве30

Канье Уэст сабраў 118 тысяч чалавек на канцэрце ў Стамбуле. Кажа, гэта самы вялікі стадыённы канцэрт у гісторыі9

Вальфовіч заявіў, што Еўропа рыхтуецца да вайны ў 2030 годзе17

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Каб не плаціць падатак на сабак, мінчукі пачалі здаваць іх у пункты адлову25

Каб не плаціць падатак на сабак, мінчукі пачалі здаваць іх у пункты адлову

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць