Культура1313

Аркестр «Харошак», гукарэжысёры ансамбля і некалькі чалавек з балета адмовіліся выступаць на апусцелай сцэне Купалаўскага

Tut.by

Беларускі фонд культурнай салідарнасці паведамляе, што аркестр ансамбля «Харошкі» адмовіўся ад выступаў на сцэне Купалаўскага тэатра. Канцэрты планаваліся 15-16 кастрычніка.

Дапаўненне. Пасля 17.00 з'явілася паведамленне аб тым, што ў канцэртах адмовіўся ўдзельнічаць не толькі аркестр, але і гукарэжысёры ансамбля і некалькі чалавек з балета.

Чытайце таксама:
«Гэта будуць танцы на касцях»: Павел Латушка заклікаў ансамбль «Харошкі» не выступаць на сцэне Купалаўскага

«Мы вельмі заклапочаныя сітуацыяй вакол паважанага і вядомага на ўвесь свет ансамбля «Харошкі», — гаворыцца ў звароце Беларускага фонда культурнай салідарнасці. — Дырыжор ансамбля «Харошкі» Іван Ерамеевіч падпісаўся пад адкрытым лістом дзеячаў культуры і сёння быў звольнены са сваёй пасады.

У калектыве праз адміністрацыйны ціск адбываецца раскол.

Івана прымусілі сысці з-за ягонай грамадзянскай пазіцыі, тых, хто застаўся, схіляюць да лаяльнасці і штрэйкбрэхерства. Менавіта так можна расцэньваць настойлівую прапанову ад Міністэрства культуры «Харошкам» зайграць ды станчыць на апусцелай сцэне Купалаўскага тэатра, разагнанага рэжымам на сваё 100-стагоддзе.

Гэта прапанова - відавочная спроба зноў падзяліць дзеячаў культуры на «сваіх» ды «варожых», крок супраць купалаўцаў, што змагаюцца з уладным гвалтам і ціскам.

Мы ведаем, што аркестр ансамбля адмовіўся ад запланаваных на 15 і 16 кастрычніка выступаў у Купалаўскім тэатры. Канцэрты будуць праходзіць пад фанаграму, што ганебна для ансамбля, які заўжды працаваў з жывым гукам.

Прыкра, што ў праграме канцэрта запланаваны выступ дзіцячай студыі «Харошак». Некаторыя бацькі не хочуць, каб іх дзеці выходзілі на сцэну.

Калі выступ «Харошак» на сцэне Купалаўскага ўсё ж адбудзецца, гэта назаўсёды застанецца бруднай плямай у гісторыі калектыву і забяспечыць яму сумны статус «здраднікаў». Яго міжнародная рэпутацыя будзе непапраўна сапсавана.

Заклікаем удзельнікаў «Харошак» і асабіста Народную артыстку Беларусі Валянціну Гаявую адмовіцца ад гэтага выступу і такім чынам праявіць салідарнасць з купалаўцамі, звольненым дырыжорам свайго калектыву і ўсімі дзеячамі культуры, пацярпелымі з-за сваіх перакананняў.

У сваю чаргу мы гатовыя ўсебакова падтрымаць удзельнікаў «Харошак» і абараніць іх ад адміністратыўных рэпрэсій.

Каментары13

Цяпер чытаюць

Трамп: Украіне прыйшоў час завесці новага прэзідэнта52

Трамп: Украіне прыйшоў час завесці новага прэзідэнта

Усе навіны →
Усе навіны

Скардзіўся на болі, а потым знік. Як ідуць пошукі мінчука, які прапаў два тыдні таму1

«Сантэхнік, забойца пенсіянеркі». Польшча расследуе справу з рэкорднай колькасцю ахвяр5

У Кітаі ўжо даўно няма палітыкі аднаго дзіцяці, але людзі не хочуць нараджаць больш. Чаму?7

На сустрэчы ў Маямі прадстаўнікоў Украіны і Захаду вялася гаворка аб спыненні баёў да зімы4

Расіяне ўдарылі КАБамі па пяціпавярховіку ў Запарожжы: сем чалавек загінула

Мужчына выклаў у інстаграм фота з джунгляў. Аказалася, ён выпадкова зняў невядомы навуцы гіганцкі від расліны1

Калі на беларускай зямлі з'явілася bulbos americanos?8

Зяленскі: Падарункі Пуціну не прынясуць міру і не дадуць ніякай карысці цывілізаванаму свету25

Мінфін ЗША зняў усе санкцыі з расійскага дызелю19

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп: Украіне прыйшоў час завесці новага прэзідэнта52

Трамп: Украіне прыйшоў час завесці новага прэзідэнта

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць