Грамадства22

У Магілёве пасля 26 дзён арышту вызвалілі медыка, параненага падчас затрымання

38-гадовага рэнтген-лябаранта мясцовай стаматалягічнай паліклінікі Андрэя Вярбіцкага забралі ў ізалятар зь лякарні. Пакуль ён сядзеў, магілёўцы ладзілі акцыі ў яго падтрымку. Іх удзельнікаў таксама затрымлівалі. Адзін зь іх сядзеў у адной камэры зь Вярбіцкім, піша Радыё Свабода.

Андрэя Вярбіцкага затрымалі 27 верасьня, калі разганялі акцыю пратэсту «Народная інаўгурацыя». Тады ў Магілёве сілавікі ўжылі спэцсродкі. Вярбіцкаму разьбілі твар і расьсеклі лоб. Зь Ленінскага аддзелу міліцыі яго забрала хуткая дапамога. У лякарні мэдыкі паведамілі ў Сьледчы камітэт пра «крымінальны характар траўмы».

Пасьля выпіскі, 29 верасьня, ён паехаў фіксаваць пабоі, і ў экспэртаў яго затрымалі паўторна. Да суду тры дні трымалі ў ізалятары.

За актыўны ўдзел у пратэстах Вярбіцкага судзілі тройчы. Першыя два суды скончыліся адміністрацыйным арыштам. Судзьдзі Натальля Панасенка і Алена Літвіна адправілі яго ў ізалятар на 14 і 12 дзён адпаведна. 26 кастрычніка, у апошні дзень няволі, судзьдзя Аксана Ратнікава аштрафавала Вярбіцкага на 540 рублёў.

Вызваленьня не чакаў

На волю ён выйшаў праз тры гадзіны пасьля таго, як быў агучаны прысуд. Каля ізалятара мэдыка сустрэлі калегі, неабыякавыя да ягонага лёсу людзі, а таксама журналісты. Ён прызнаўся, што не чакаў вызваленьня. Меркаваў, што ў няволі прабудзе яшчэ дзён дзесяць.

Вярбіцкі зьвязвае жорсткае пакараньне з тым, што інфармацыя, як яго затрымлівалі, разышлася шырока. Акрамя таго, лічыць мэдык, супрацоўнік міліцыі, які працаваў зь ім у аддзеле, меў да яго перадузятае стаўленьне пасьля адмовы даваць тлумачэньні.

Раны загаіліся, але шнар застаўся

Андрэй Вярбіцкі кажа, што праблемаў са здароўем у яго няма. Пашкоджаньні, нанесеныя падчас затрыманьня, загаіліся, але шнар ад раны на ілбе застаўся.

Па ягоных словах 27 кастрычніка мае скончыцца праверка па факце траўмаваньня. Пакуль ён быў у ізалятары, сьледчы яго не турбаваў. У шпіталі прасіў зьвязацца пасьля вызваленьня.

У няволі адзначыў дзень народзінаў дачкі

У ізалятары Андрэя Вярбіцкага ўразіла людзкае стаўленьне супрацоўнікаў да асуджаных за акцыі пратэсту, а таксама «адладжаны парадак». Што да абыходжаньня ў аддзеле міліцыі, то, на ягоную думку, самім супрацоўнікам непрыемна стасавацца адзін з адным.

У няволі Вярбіцкі адзначыў дзень народзінаў дачкі.

«Для мяне праблема доўга ня бачыць сям’ю і дзяцей, — прызнаецца ён. — На дзясятыя суткі ня ведаў, куды падзецца бяз жонкі і дзяцей».

Лякальныя акцыі ў падтрымку Андрэя Вярбіцкага магілёўцы ладзілі, калі па краіне праходзіў «Партызанскі марш». У розных месцах гораду калегі і неабыякавыя да лёсу мэдыка людзі арганізоўвалі флэшмобы. Адзін зь іх скончыўся затрыманьнем 9 удзельнікаў. Вярбіцкі кажа, што зь ім у камэры сядзеў хлопец, які фатаграфаваў «партызанскую вылазку» ў яго падтрымку.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Аргенціна зноў пераламала гульню — 2:1 з Англіяй. У Месі — два галявыя пасы9

Аргенціна зноў пераламала гульню — 2:1 з Англіяй. У Месі — два галявыя пасы

Усе навіны →
Усе навіны

Унучка Лукашэнкі будзе вучыцца на мэтавым6

Экс-прэм'ер Літвы расказаў, што яго запрашала пераехаць у Беларусь таямнічая журналістка1

Рыначны сацыялізм: Кітай і В'етнам перайшлі на гэтую мадэль. Ці ўдасца і Кубе?4

Караеў праінспектаваў Мір пасля скаргаў, што турыстам там няма дзе паесці5

46‑гадовы праваабаронца Сяргей Усцінаў шакаваў сацсеткі сваімі здымкамі ў жаночым абліччы42

Мужчына ў мінскім метро лапаў дзяўчат, з выгляду падлеткаў, і паказваў ім пахабныя жэсты. Яго затрымалі19

Забойцу ў Буда-Кашалёўскім раёне знайшлі праз 17 гадоў. Ён адбывае пакаранне за забойства іншай сям'і з чатырох чалавек

«За паўгадзіны — 350 аўтографаў». Як Арына Сабаленка адкрывала ў Мінску тэнісныя корты11

Мінчанка зняла канфлікт паміж падлеткамі, пасля чаго іх выклікалі ў міліцыю9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Аргенціна зноў пераламала гульню — 2:1 з Англіяй. У Месі — два галявыя пасы9

Аргенціна зноў пераламала гульню — 2:1 з Англіяй. У Месі — два галявыя пасы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць