Улада11

Не маем патрэбы ці больш не даюць?

Урад не бачыць неабходнасці ў далейшым замежным надзвычайным фінансаванні, заявіў намеснік міністра эканомікі Беларусі Пятро Жабко.

Беларускі ўрад не бачыць неабходнасці ў далейшым знешнім надзвычайным фінансаванні для пераадолення эканамічнага крызісу, пакуль попыт на еўрапейскім і расійскім рынках застаецца стабільным.

Пра гэта заявіў намеснік міністра эканомікі Беларусі Пётр Жабко, выступаючы 15 мая ў Лондане на гадавым сходзе Еўрапейскага банка рэканструкцыі і развіцця, паведамляе Dow Jones Newswires.

«Мы спадзяемся, што эканамічная сітуацыя ў Расіі палепшае, а попыт на рынках Еўрасаюза перастане стагнаваць, і тады ўсё будзе добра»,

— цытуе Жабко брытанскае выданне. Калі ж узнікне неабходнасць у надзвычайным замежным фінансаванні, то «міжнародныя інстытуты дапамогуць», лічыць намеснік міністра.

Dow Jones Newswires зазначае, што Беларусь ужо прыцягнула некалькі крэдытаў, у тым ліку з боку Расіі і Міжнароднага валютнага фонду.

Нагадаем, у студзені Рада дырэктараў МВФ ухваліў праграму стэнд‑бай для Беларусі ў аб’ёме прыблізна 2,46 млрд. даляраў пад рэалізацыю разлічанай на 15 месяцаў (да красавіка 2010 года) праграмы эканамічных рэформ. Першы транш у 788 млн даляраў Беларусь ужо атрымала, астатнія сродкі павінны пералічвацца з улікам выканання беларускім урадам ухваленай праграмы.

У сваю чаргу, Расія абавязалася выдзеліць Беларусі ў 2008—2009 гадах стабілізацыйны крэдыт у 2 млрд. даляраў. З іх 1,5 млрд. ужо паступілі, астатнюю частку крэдыту беларускі бок разлічвае атрымаць у маі.

Апрача таго, улады Беларусі заяўлялі пра магчымасць прыцягнення іншых расійскіх крэдытаў (100 млрд расійскіх рублёў і 2 млрд даляраў ад «Ашчаднага банка» або пулу банкаў), а таксама звярнуліся да Сусветнага банка (СБ) па садзейнічанне ў рэалізацыі праграмы эканамічных рэформ (сума магчымага запазычання — да 1 млрд. долараў).

Прадстаўнікі СБ зазначаюць, што казаць пра канкрэтную суму пакуль рана, яна можа змяніцца. Канчатковае рашэнне аб выдзяленні Беларусі пазыкі на мэты развіцця рада дырэктараў СБ мае намер прыняць восенню 2009 года.

Тацяна Каравянкова, Аляксей Арэшка, БелаПАН

Каментары1

Кім быў кіеўскі стралок? Вайсковы пенсіянер з антысеміцкімі поглядамі, які нарадзіўся ў Маскве, а жыў на Данбасе10

Кім быў кіеўскі стралок? Вайсковы пенсіянер з антысеміцкімі поглядамі, які нарадзіўся ў Маскве, а жыў на Данбасе

Усе навіны →
Усе навіны

Сёння ўкраінскія дальнабойныя беспілотнікі прабілі расійскую абарону адразу на некалькіх кірунках1

Палявод калгаса «Чырвоны баец» з магілёўскага Кіраўска перасеў з сеялкі на танк, а потым — на баявы мапед. І паехаў штурмаваць Запарожжа25

Увялі штрафы для тых, хто выкідвае хатніх жывёл3

Дыверсія ў акупаваным Луганску: падпольшчыкі парушылі ваенную лагістыку

Закон аб штрафах за прапаганду гомасэксуальных адносін і чайлдфры ўступіць у сілу ў чэрвені1

У Расіі ў калоніі памёр палітвязень Веган Хрысталюб Божы, асуджаны за крытыку ісламу і антываенны ролік

Першыя беларускія клубніцы, салодкія іранскія кавуны, «фларыда б'юці» і нават першыя нарцысы. Што можна купіць на Камароўцы перад вялікімі выхаднымі

У лесе ў Лепельскім раёне знайшлі труп невядомай жанчыны1

Чаму ніжні гузік пінжака не зашпільваюць?6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кім быў кіеўскі стралок? Вайсковы пенсіянер з антысеміцкімі поглядамі, які нарадзіўся ў Маскве, а жыў на Данбасе10

Кім быў кіеўскі стралок? Вайсковы пенсіянер з антысеміцкімі поглядамі, які нарадзіўся ў Маскве, а жыў на Данбасе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць