Кіно

Хорары, эксперыменты і шмат кароткага метра: найлепшае беларускае кіно года пакажуць на вялікім экране

Кінафестываль «Лістапад» быў адменены за дзень да адкрыцця, але яго арганізатары паказваюць фільмы конкурсных і пазаконкурсных праграм так ці інакш — асобнымі карцінамі альбо іх серыямі. 17 снежня ў кінатэатры Silver Screen Galileo распачнецца фестываль беларускіх фільмаў — увесь цвет нашага кіно за апошні год, што склаў сёлетні Нацыянальны конкурс «Лістапада». 

Гэта дванаццаць стужак плюс два творчыя вечары кінематаграфістаў, што загінулі ў аўтакатастрофе 14 траўня. Нацыянальны конкурс сёлета хоць і не «трыумфальны», але ж цікавы.

У праграму ўвайшоў поўны метр «Забароненая зона» Мітрыя Сямёнава-Алейнікава. У свой час Міністэрства культуры прафінансавала гэты прыватны кінапраект, здавалася б, з-за важнасці тэмы, але як такіх рэфлексій аб Чарнобыльскай трагедыі тут няма — рэжысёр запрасіў пазнавальных расійскіх акцёраў і зрабіў хорар, у якім усё пачынаецца з вясёлай тусоўкі, а ў жывых застаецца адзін чалавек.

Затое тэма Чарнобыля выдатна ўвасобілася ў то смешнай, то сумнай дакументальнай карціне «Невядомы рай» Дар’і Юркевіч пра так званую зону адсялення. Дакументалістка Настасся Мірашнічэнка — летась яе «Дэбют» высоўваўся ад Беларусі на «Оскар» — увайшла ў конкурс з фільмам «Цемра звонку» пра футбольную каманду невідушчых і яе трэнера.

Алесь Лапо — з мілай кароткаметражкай пра дырэктара сельскага Дома культуры, які задумаў арганізаваць камп’ютарныя курсы для пенсіянераў. Асобна можна згадаць эксперыментальны даку-хорар Мікіты Лаўрэцкага «Мікіта Лаўрэцкі», змантаваны з хатняга відэа, якое фіксуе рэжысёра ва ўзросце ад 0 да 16 гадоў.

Серыя паказаў таксама ўключае ў сябе кіно Андрэя Куцілы, Віктара Аслюка, Дзімы Дзядка ды іншых. Вечары 17 і 23 будуць прысвечаны загінулым Любе Зямцовай, Максіму Гаўрыленку і Уладзіміру Міхайлоўскаму.

Фестываль пачнецца якраз у Дзень беларускага кіно і працягнецца да 22 снежня.

Каментары

Цяпер чытаюць

«Цяпер мне чужая сама канцэпцыя ўжыць нешта, чаго ты не ведаеш». Вялікая гутарка з Іванам Шылам пра бізнэс, зараблянне з дапамогай ШІ, жанчын і ботакс13

«Цяпер мне чужая сама канцэпцыя ўжыць нешта, чаго ты не ведаеш». Вялікая гутарка з Іванам Шылам пра бізнэс, зараблянне з дапамогай ШІ, жанчын і ботакс

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску мужчына ў ніжняй бялізне вісеў за балконам на дзявятым паверсе ВІДЭА11

Расія ўпершыню за дзесяцігоддзе засталася без вайсковых караблёў у Міжземным моры7

На Міншчыне пабудавалі загадкавую капліцу. Што пра яе вядома?2

У беларускіх крамах з’явіліся айчынныя брокалі і кветкавая капуста

Чаму індыйскія лекі забілі 9 беларусаў? Магчыма, чыноўнікі эканомяць, а дактары баяцца пакаранняў26

Робат пабіў сусветны рэкорд Усэйна Болта ў бегу на 100 метраў5

31 жніўня панядзелак, але Камароўка будзе працаваць

Двое дзяцей у Мінскай вобласці пацярпелі праз падзенне дрэў

Суд у ЗША адмяніў абмежаванні на іміграцыйныя візы для беларусаў1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Цяпер мне чужая сама канцэпцыя ўжыць нешта, чаго ты не ведаеш». Вялікая гутарка з Іванам Шылам пра бізнэс, зараблянне з дапамогай ШІ, жанчын і ботакс13

«Цяпер мне чужая сама канцэпцыя ўжыць нешта, чаго ты не ведаеш». Вялікая гутарка з Іванам Шылам пра бізнэс, зараблянне з дапамогай ШІ, жанчын і ботакс

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць