Грамадства

У школах Гомельскага раёна дзецям пачалі распавядаць пра калабарацыяністаў і іх сімволіку. Згадваюць і бел-чырвона-белы сцяг

У снежні ў школах Гомельскага раёна педагогі павінны правесці ўзмоцненую інфармацыйную працу з дзецьмі і распавесці ім пра калабарацыяністаў падчас вайны — такую задачу паставілі мясцовыя чыноўнікі. Ліст з такім пасылам даслалі ў рэдакцыю Ребенок.by чытачы. У школах інфармацыю пацвярджаюць.

Чытачы даслалі фота ліста за подпісам намесніка старшыні Гомельскага райвыканкама. Адрасат — мясцовы аддзел адукацыі. У дакуменце гаворыцца пра тое, што школам неабходна на працягу снежня 2020 года арганізаваць тэматычныя класныя гадзіны па тэматыцы «калабарацыяністы і іх сімвалы ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Памяць пакаленняў». Гэта робіцца ў мэтах «развіцця ў навучэнцаў пачуцця патрыятызму, гонару за гераічнае мінулае і недапушчальнасці гераізацыі фашызму (выкарыстанне БЧБ сімволікі ў гады Вялікай Айчыннай вайны)».

Да асвятлення тэмы выканаўцы павінны падысці сур'ёзна — прыцягнуць выкладчыкаў гісторыі і работнікаў музеяў. І, вядома ж, даць справаздачу аб праведзенай працы ў тэрмін да 29.12.2020.

У школах раёна выконваюць даручэнне. Журналісты патэлефанавалі ў некалькі ўстаноў адукацыі, і ўсюды адказалі: ліст з райвыканкама бачылі, перадалі даручэнне класным кіраўнікам, працуюць па ім.

— У сувязі з рэкамендацыямі да 24 снежня праводзім па гэтай тэматыцы інфармацыйныя і класныя гадзіны, — паведаміла намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце Яромінскай СШ Алена Жыліцкая. — У нас у штаце малады спецыяліст, музейны работнік. У двух класах — 4 «А» і 8 «Б» — была праведзена праца з паказам відэаролікаў у актавай зале.

Дзецям распавядалі аб калабаранцкім руху і аб тым, як да іх змянялася стаўленне не толькі суседзяў, але і родных, кажа суразмоўца.

— Сімволіку закраналі ў дадзеным кантэксце?

— Закраналі. Паказвалі, хто і пад якімі сімваламі выходзіў, праходзіў па дамах, здаваў, здраджваў. БЧБ-сцягі фігуравалі. Гэта не таямніца. Нашы дзеці ведаюць. Мы ўдзельнічалі ў анлайн-анкетаванні па тэме Вялікай Айчыннай вайны, якое праводзіла вобласць. На адно з пытанняў аб сімволіцы «Да каго адносіцца сцяг», дзеці выразна адказалі: «Гэта калабаранты».

У Церашкоўскай СШ таксама паведамілі, што перадалі даручэнне класным кіраўнікам. Спыталі ў адміністрацыі, што менавіта педагогі павінны распавядаць вучням:

— Думаю, даводзяць дзяржаўную ідэалогію. Мы павінны выхоўваць у дзецях самае добрае, — адказалі ў школе.

У аддзеле адукацыі Гомельскага райвыканкама журналістам пацвердзілі, што рэкамендавалі запрашаць на класныя гадзіны па гэтай тэматыцы спецыялістаў-гісторыкаў і музейных супрацоўнікаў.

— Дзеці цяпер менш у музеі ходзяць. Прыцягненне спецыялістаў на грамадзянска-патрыятычныя класныя гадзіны — гэта нармальная практыка, — патлумачыла начальніца аддзела Алена Кавалёва.

Цікавімся, ці была агучаная тэма запланаваная першапачаткова ці нешта вырашылі памяняць:

— Ніхто нічога не мяняў. Раздзел грамадзянска-патрыятычнага выхавання ідзе планава ў выхаваўчай працы.

— І тэма калабарацыяністаў у тым ліку?

— Я зараз кажу аб грамадзянска-патрыятычным выхаванні. Калі вас цікавіць тэма канкрэтнай класнай гадзіны, то ў кожнай установе адукацыі існуе свой план працы. Была канкрэтна гэтая тэма ці яна па-іншаму гучала… але тэма сімволікі заўсёды была ў планах і не толькі сёлета. А ўжо фармулёўка… Напэўна, сам змест важны, а не назва.

У аддзеле ідэалогіі Гомельскага райвыканкама паведамілі, што справаздачы аб праведзенай інфармацыйнай працы пакуль што не атрымлівалі:

— Школы не даюць справаздачу нашаму аддзелу. Мы ліст не складалі. Справаздачы ніякія не атрымлівалі, а тое, што школы павінны былі са старшакласнікамі правесці [інфармацыйную працу], напэўна, яшчэ праводзяць.

Тэма калабарацыянісцкага руху сёння абмяркоўваецца не толькі ў Гомельскай вобласці.

Нагадаем, улады неаднаразова праводзілі паралель паміж пратэстоўцамі-беларусамі і нацыяналістамі ў гады вайны. БЧБ-сцяг прыхільнікі Лукашэнкі называюць «калабарацыянісцкім», нягледзячы на тое, што ў свой час прэзідэнт прымаў пад ім прысягу. Зараз Аляксандр Лукашэнка мае намер прыбраць гэтую сімволіку з грамадства: «Зробім гэта прыгожа і перш за ўсё тлумачачы, забіваючы ў галаву людзям, што гэтага нельга рабіць».

Каментары

«Анліфаншчыца з Пінска» кажа, што яна не анліфаншчыца і не ў рабстве ў М'янме6

«Анліфаншчыца з Пінска» кажа, што яна не анліфаншчыца і не ў рабстве ў М'янме

Усе навіны →
Усе навіны

Брытанская разведка: У баях за Купянск суадносіны страт Расіі і Украіны склалі 27 да 118

Ідзе пацяпленне, хутка будзе не халадней за мінус 14

Жыхары літоўскай вёскі шакаваныя: гаспадары паехалі ў Беларусь і пакінулі сабаку на ланцугу ў маразы3

Мацкевіч: Ціханоўскую зняць, замяніць, пераабраць нельга. Не мучайцеся. Нельга — і ўсё58

Лаўроў заявіў, што ў НАТА сур'ёзна рыхтуюцца да вайны з Расіяй10

За распальванне нянавісці да беларусаў у Літве судзяць прарасійскага актывіста3

Трамп запрасіў у Раду па Газе 50 краін, у тым ліку Расію, Украіну, Кітай, Польшчу і Беларусь7

Памяшканне, дзе жывуць тысячы матылькоў, выставілі на продаж у Мінску

Беларуску не пусцілі ў Лаос па бязвізе, бо пра яго не ведалі4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Анліфаншчыца з Пінска» кажа, што яна не анліфаншчыца і не ў рабстве ў М'янме6

«Анліфаншчыца з Пінска» кажа, што яна не анліфаншчыца і не ў рабстве ў М'янме

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць