Грамадства

У Беларусі паднялі падатак для аператараў электра- і сотавай сувязі

Ад 1 студзеня ў Беларусі павысілі стаўкі падатку на прыбытак для аператара па абавязковым аказанні ўніверсальных паслуг электрасувязі і аператараў сотавай сувязі — з 18% да 30%. Змены ўвялі абноўленым Падатковым кодэксам, піша Tut.by.

Як гаворыцца ў дакуменце, «у мэтах прыняцця дадатковых мер па кансалідацыі даходаў бюджэту для барацьбы з COVID-19 устанавіць, што з 1 студзеня 2021 г. да 1 студзеня 2023 г. аператары сотавай рухомай электрасувязі, а таксама прызначаны ў адпаведнасці з заканадаўствам аператар па абавязковым аказанні ўніверсальных паслуг электрасувязі на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь выплачваюць падатак на прыбытак па стаўцы 30%».

У прэс-службе А1 заявілі: «Мы ганарымся тым, што А1, частка A1 Telekom Austria Group, найбуйнейшага замежнага інвестара ў сферы інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій у Беларусі, на працягу многіх гадоў з'яўляецца адным з самых буйных падаткаплацельшчыкаў з ліку кампаній з недзяржаўнай формай уласнасці.

Пры гэтым мы выказваем шкадаванне ў сувязі з тым, што тэлекамунікацыйная і IT-галіны зноў сутыкаюцца з пагаршэннем інвестыцыйнага клімату для вядзення бізнэсу ў Беларусі, у той час як іншыя краіны актыўна заахвочваюць інвестыцыі ў сферах, звязаных з інфармацыйнымі тэхналогіямі і лічбавай трансфармацыяй.

Пры гэтым часовае павышэнне стаўкі падатку на прыбытак, прадугледжанае праектам закона «Аб змене Падатковага кодэкса» для аператараў сотавай сувязі, не адаб'ецца на абанентах — цяжар падатковай нагрузкі кампанія возьме на сябе».

Раней у прэс-службе МТС таксама адзначылі, што «магчымае змяненне заканадаўства не акажа ўплыву на змяненне цэн для абанентаў».

Для айцішнікаў паднялі падатак на прыбытак — грошы трэба «на барацьбу з каранавірусам»

Каментары

Цяпер чытаюць

Міністр сувязі: Абмежаванні мабільнага інтэрнэту закрануць 1,7 мільёна беларусаў7

Міністр сувязі: Абмежаванні мабільнага інтэрнэту закрануць 1,7 мільёна беларусаў

Усе навіны →
Усе навіны

Праз канфлікт з экс-сяброўкай і менеджаркай спявачка Лера Яскевіч будзе вымушаная выдаліць усе свае песні17

У Францыі паведамілі падрабязнасці пра расійскі ценявы танкер, затрыманы ў Міжземным моры1

Зяленскі ў Давосе публічна заклікаў Еўропу даць Орбану па карку. Орбан адказаў13

На Гомельшчыне дрэва ўпала на рэйсавы аўтобус з пасажырамі

Здабыча нафты ў Расіі ўпала да мінімуму за апошнія 16 гадоў4

З'явіліся антуражныя ФОТЫ, як выглядае былая Валадарка не толькі звонку, але і знутры5

Белы дом уключыў у склад Рады міру замест Беларусі Бельгію26

«Магія па-за Хогвартсам». На «Лідскім піве» патлумачылі, чаму выяву майстра на бляшанках з півам друкуюць дагары нагамі5

Трамп у Давосе быў з заўважным сіняком на левай руцэ ФОТАФАКТ6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Міністр сувязі: Абмежаванні мабільнага інтэрнэту закрануць 1,7 мільёна беларусаў7

Міністр сувязі: Абмежаванні мабільнага інтэрнэту закрануць 1,7 мільёна беларусаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць