Грамадства

Жыхару Гомеля прысудзілі 3 гады калоніі за гвалт над міліцыянтам

4 лютага суд Цэнтральнага раёна Гомеля прызнаў вінаватым і пакараў пазбаўленнем волі на тры гады 24-гадовага Аляксея Губіча. Таксама ён мусіць выплаціць 300 рублёў кампенсацыі пацярпеламу. Суд праходзіў у закрытым рэжыме, піша Радыё Свабода.

Паводле суда, Губіч дзейнічаў «з помсты за выкананне службовых абавязкаў». Аляксей Губіч знаходзіцца ў СІЗА з 20 кастрычніка.

«У калоніі ён проста аслепне»

Маці Аляксея Губіча паведаміла, што ён мае рэдкае захворванне вачэй — кератаконус. Калі не зрабіць у час аперацыю, хвароба прывядзе да слепаты. Аперацыю планавалі зрабіць мінулай восенню. «Але цяпер ён у турме. І без лячэння проста аслепне», — зазначыла яна.

Яна расказала, што Аляксей мае вышэйшую адукацыю, быў інжынерам, займаўся музыкай. Да крымінальнай адказнасці не прыцягваўся.

«Мы даказалі, што супрацоўнік міліцыі ўпаў сам»

Паводле першапачатковай версіі следства, Аляксей Губіч на акцыі пратэсту 20 верасня штурхнуў міліцыянта ў сіняй камізэльцы і з гукаўзмацняльнікам.

«На мірным маршы была штурханіна, — расказала маці. — Яго спачатку затрымалі паводле адміністрацыйнага артыкула, потым пачалі крымінальную справу. Магчыма, Аляксея затрымалі таму, што ён быў са сцягам на акцыі — палічылі актывістам.

Спачатку яго абвінавацілі ў гвалце над супрацоўнікам РАУС. Падчас акцыі той упаў, і вінаватым вырашылі зрабіць сына. Мы пыталіся ў следчага: «Вы ж разумееце, што наш сын не рабіў гэтага?» Ён сказаў: «Я вас разумею, але я чалавек паднявольны, у мяне ёсць два сведкі, гэтага дастаткова».

Мы кінулі кліч у сацыяльных сетках, каб людзі прыслалі нам здымкі з маршу. І дзякуючы неабыякавым людзям мы даказалі, што супрацоўнік міліцыі ўпаў сам, наш сын яго не чапаў. З яго знялі гэтае абвінавачанне», — патлумачыла маці.

Новы пацярпелы з'явіўся праз два месяцы

Праз два месяцы пасля згаданых падзей з'явіўся новы пацярпелы — супрацоўнік АМАПа.

«Нібыта Аляксей яго ўдарыў! У якасці доказу было відэа, на якім відаць, што нага Аляксея паднятая ў паветра. Гэта ўсё. Больш ніякіх доказаў няма, апроч паказанняў амапаўца, які ў судзе выступаў пад прозвішчам Іваноў і быў у балаклаве», — дадала маці.

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Трывожны званочак — патрэба выпіць зранку. Нарколаг расказаў, як зразумець, што вы алкаголік3

Трывожны званочак — патрэба выпіць зранку. Нарколаг расказаў, як зразумець, што вы алкаголік

Усе навіны →
Усе навіны

«Я вельмі злы з-за гэтага. Перадай Славакіі». Трамп адказаў Орбану на ягоную скаргу на ўкраінцаў6

З разліковых рахункаў беларусаў будзе цяжэй спісаць грошы без згоды ўладальніка

Тыктокер набраў паўмільёна праглядаў, запосціўшы лухту пра беларускі цукар4

Развітанне з Яраславам Еўдакімавым адбудзецца ў Мінску

«Усё, прыплылі». Беларусы сутыкнуліся з масавымі праблемамі ў выкарыстанні PayPal1

«Некаторым людзям варта зняць ружовыя акуляры». Лявончык — пра Мельнікаву, уцечку ў «Байхэлп», белыя паліто і грошы на 1300 палітвязняў18

Выключэнне Dana Holdings з санкцыйнага спісу ЗША не звязанае з «мірнымі перамовамі»

Прызналі «экстрэмісцкімі» сайт і сацсеткі Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта12

У Польшчы пачалі дэпартаваць затрыманых на канцэрце Макса Каржа11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трывожны званочак — патрэба выпіць зранку. Нарколаг расказаў, як зразумець, што вы алкаголік3

Трывожны званочак — патрэба выпіць зранку. Нарколаг расказаў, як зразумець, што вы алкаголік

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць