Грамадства

У Смаргоні хтосьці павесіў на ліхтарныя слупы БЧБ-шарыкі. У выніку судзілі 13 чалавек «за шкоду ЖКГ»

У Смаргонскім раённым судзе днямі разглядалі грамадзянскую справу аб «парушэнні малых архітэктурных формаў». Адказчыкі — 13 мясцовых жыхароў, пазоўшчык — смаргонская ЖКГ, якой у лістападзе «была нанесена шкода» ў памеры 95 рублёў 61 капейкі: работнікам прадпрыемства прыйшлося здымаць паветраныя шарыкі са слупоў у свой выходны дзень, а самі шарыкі, згодна з пазовам, «парушалі малыя архітэктурныя формы ў горадзе», піша Tut.by.

Фота жыхароў горада

Пазоў ЖКГ падтрымала пракуратура Смаргонскага раёна.

Ніхто з адказчыкаў віны не прызнаў. Судовыя пасяджэнні па справе ішлі тры дні. У выніку ў дачыненні да 11 чалавек ЖКГ справу выйграла, у дачыненні да адной дзяўчыны — прайграла, у дачыненні да яшчэ аднаго смаргонца пазоў быў адкліканы пракурорам.

У справе разбіраўся суддзя Дзмітрый Дамарад.

— Суддзя, дарэчы, вельмі старанна разбіраўся, нам падалося, запытваў нейкія дадатковыя звесткі. Таксама на судовых пасяджэннях прысутнічаў пракурор Андрэй Клышэвіч, які склаў пазоў, і прадстаўнікі пазоўшчыка — юрысконсульт ЖКГ (на папярэднім слуханні) і вядучы эканаміст (на асноўных пасяджэннях). Прыходзілі і проста гараджане — распавядаюць мясцовыя.

Па іх словах, сутнасць справы такая: у нядзелю, 8 лістапада 2020 года, у Смаргоні праходзіла акцыя салідарнасці — людзі выйшлі ў горад з белымі і чырвонымі шарамі. Потым хтосьці развесіў іх высока на слупах уздоўж дарогі. Для таго, каб усё гэта зняць, работнікі ЖКГ, маўляў, былі вымушаныя выехаць у нядзелю, выходны дзень, на вуліцы Савецкую і Леніна. На прадпрыемстве палічылі, што гэтым ім нанесена шкода.

— Чаму адказчыкамі выступалі менавіта гэтыя людзі? Бо ў якасці доказаў была прыведзеная відэаздымка з акцыі, а яшчэ на людзей складалі адміністрацыйныя пратаколы за ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве. Вось так і атрымаліся грамадзянскія адказчыкі, — кажуць мясцовыя.

Людзі тлумачаць: у грамадзянска-працэсуальным кодэксе — яны гэта ўжо ведаюць — ёсць такое паняцце, як прэзумпцыя вінаватасці.

— Гэта значыць, што павінен даказваць сваю невінаватасць адказчык, а любая дэталь — прамая або ўскосная, якая ўказвае на вінаватасць, — з'яўляецца доказам віны. У гэтай справе ў якасці такога доказу і быў відэазапіс. Гэта значыць — людзі былі ў горадзе з шарыкамі, значыць, на гэтай падставе можна рабіць выснову, што яны гэтыя шарыкі і развесілі, — распавядаюць мясцовыя жыхары.

У выніку пракурор патрабаваў пакрыццё шкоды, якую нанеслі людзі развешваннем шарыкаў ЖКГ: яго ацанілі ў 95 рублёў 61 капейку. Сюды ўваходзяць праца ў выходны дзень супрацоўнікаў прадпрыемства, адлічэнні ў сацыяльны фонд, страхавыя адлічэнні, праца аўтапад'ёмніка, таксама быў налічаны ПДВ.

— Але ў выніку адказчыкам неабходна сумарна выплаціць ЖКГ 70 рублёў. Аказалася, што пракурор у пазове прыраўняў працу супрацоўнікаў да шкоды, але яны абкладаюцца падаткам па-рознаму. У выніку сума была меншай, — тлумачаць удзельнікі працэсу. — ЖКГ выйграла справу ў 11 чалавек, у адной дзяўчыны прайграла — яе падчас акцыі не было ў горадзе — у дачыненні да аднаго чалавека пракурор зняў пазоў. У якасці доказу, дарэчы, пракурор у пазове прыводзіў той факт, што ў дачыненні да гэтых людзей былі складзеныя адміністрацыйныя пратаколы за ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемства.

Таксама мясцовыя жыхары кажуць, што ў судзе ні пракурор, ні прадстаўнікі ЖКГ так і не змаглі распавесці, як у той дзень у Смаргоні былі парушаныя малыя архітэктурныя формы і што гэта наогул такое.

— Пракурор прапанаваў адказчыкам знайсці вызначэнне ў заканадаўчых актах самастойна, а суддзя ўдакладніў, што аб вызначэнні «малыя архітэктурныя формы» ўсё яшчэ спрачаюцца спецыялісты, — распавядаюць смаргонцы. — У судзе апыталі таксама электраманцёра ЖКГ.

Ён растлумачыў, што шарыкі віселі на ізаляванай металаканструкцыі — і дратам або нейкім іншым элементам шкоду не маглі нанесці, метал на ліхтарах не быў пашкоджаны.

Увогуле, нічога наогул не здарылася — шарыкі проста павіселі. У судзе так і не высветлілі яшчэ, хто прыняў рашэнне ўсё ж здымаць гэтыя шарыкі. Высветлілася толькі, што ў ЖКГ паступіла паведамленне з мясцовага РАУС, а туды нібыта тэлефанавалі нейкія жыхары з нагоды белых і чырвоных шароў на слупах. Адзін з адказчыкаў заўважыў: «Чаму хтосьці прыняў рашэнне здымаць гэтыя шарыкі, а плаціць павінен я?»

Смаргонцы збіраюцца падаваць апеляцыі.

— Справа хоць і невялікая, але адняла ва ўсіх шмат часу і сіл. І галоўнае: людзі не лічаць сябе вінаватымі, — кажуць мясцовыя жыхары.

Каментары

Цяпер чытаюць

Усе навіны →
Усе навіны

Кіраўнікі еўрапейскіх разведслужбаў не разлічваюць на спыненне вайны ў гэтым годзе — Reuters3

Фэйкавая журналістка «Новой газеты. Европа» спрабуе наняць на працу вядомых беларусаў — прапановы атрымалі Лосік, Рагатко6

За педафілію арыштавалі выкладчыка робататэхнікі з Паставаў. Налічылі 17 пацярпелых6

Затрыманы брат Карла ІІІ, былы прынц Эндру4

Шры-ланкійцы паламалі статыстыку віцебскай міліцыі сваёй несанкцыянаванай масавай акцыяй на 300 чалавек3

«Сказалі «нам пох*й» і павезлі». Беларусаў выклікаюць на вайсковыя зборы, у сацсетках — абурэнне46

У Рэйхстагу праз сродак для чысткі спрацавала сігналізацыя

У Ельску загінула 12‑гадовая дзяўчынка — яна прымала ванну з тэлефонам14

Зноў ідзе пацяпленне, маразоў да канца зімы не чакаецца

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мікола Статкевіч на свабодзе. Ён перанёс інсульт37

Мікола Статкевіч на свабодзе. Ён перанёс інсульт

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць