Грамадства

Галоўнае за 25 лютага: пошук офіса для каманды Бабарыкі, найлепшая вакцына, неспакойная Арменія, 2300 палітычных спраў

Стала вядомая лічба: з лета 2020 года распачата больш за 2300 палітычных крымінальных справаў

Пра гэта заявіў старшыня Следчага камітэта Іван Наскевіч у сюжэце на БТ, прысвечаным вынікам «Усебеларускага сходу».

Прысуд у Брэсце: забітага 11 жніўня Шутава прызналі вінаватым, Кардзюкову далі 10 гадоў

25 лютага ў Брэсце вынеслі прысуд нябожчыку Генадзю Шутаву, якога смяротна паранілі ў галаву падчас пратэстаў 11 жніўня, і яго сябру Аляксандру Кардзюкову.

У Арменіі вайскоўцы запатрабавалі адстаўкі Пашыняна. Ён назваў гэта спробай перавароту і звольніў кіраўніка Генштаба

Генштаб Узброеных сіл Арменіі заявіў пра пратэст у сувязі з пастановай звольніць першага намесніка начальніка Генеральнага штаба Узброеных сіл Арменіі Тыграна Хачатрана.

Вакцына Novavax ад кавіду выглядае сёння найлепшай з існуючых

Вакцына, у адрозненне ад аналагаў, прадухіляе нават бессімптомныя формы кавіду, а таксама дзейнічае больш працяглы час, чым аналагі. Да таго ж, вакцыну Novavax не трэба захоўваць пры нізкіх тэмпературах, што робіць яе больш прываблівай для ўстаноў аховы здароўя, якія не маюць маразільнай камеры.

Каманда Віктара Бабарыкі шукае памяшканне пад офіс у Мінску  навошта?

Каманда Віктара Бабарыкі анансавала, што шукае новы офіс для працы штаба. Патрабаванні: цэнтр горада, 150-200 квадратных метраў, опэнспэйс і мінімум адзін перамоўны пакой.

Прапануецца адзначаць Дзень народнага адзінства. Але можна выбраць толькі з дзвюх датаў

У Беларусі хочуць увесці новае свята — Дзень народнага адзінства. Апытанка праходзіць на сайце Усебеларускага народнага сходу.

«Тое, што інспектар застаўся жывы, — гэта выпадковасць». Судзяць кіроўцу, які ўцякаў на разбітай машыне ад сотні сілавікоў у ноч інаўгурацыі

36-гадоваму мінчуку Аляксею Сцерлікаву пагражае да 5 гадоў зняволення за падзеі, якія разыграліся на праспекце Дзяржынскага і прылеглых вуліцах у ноч пасля інаўгурацыі Аляксандра Лукашэнкі.

Сцерлікаў пакуль не мае статуса палітвязня.

Каментары

Цяпер чытаюць

Міністр сувязі: Абмежаванні мабільнага інтэрнэту закрануць 1,7 мільёна беларусаў13

Міністр сувязі: Абмежаванні мабільнага інтэрнэту закрануць 1,7 мільёна беларусаў

Усе навіны →
Усе навіны

Перамовы Пуціна з Уіткафам і Кушнерам завяршыліся3

Трамп і Рутэ сфармулявалі пагадненне па Грэнландыі3

Беларускі дыджэй зрабіў хітом дыскатэк «Калыханку»3

Трамп заявіў, што да Ірана накіроўваюцца амерыканскія вайсковыя караблі4

Гістарычны пералом. Вецер і сонца сталі галоўнымі крыніцамі электраэнергіі ў Еўрасаюзе19

Сэкс, смерць і здрада. У КНДР знялі прапагандысцкі фільм галівудскага ўзору4

У Крамлі пачаліся перамовы Пуціна з прадстаўнікамі Трампа1

Абвясцілі намінантаў на сёлетняга «Оскара». У фільма «Грэшнікі» 16 намінацый

Гардэроб Янкі Купалы вынеслі на мароз ФОТАФАКТ2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Міністр сувязі: Абмежаванні мабільнага інтэрнэту закрануць 1,7 мільёна беларусаў13

Міністр сувязі: Абмежаванні мабільнага інтэрнэту закрануць 1,7 мільёна беларусаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць